РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 65
Цюль
назоўнік | мужчынскі род
Тонкая лёгкая сятчастая тканіна. || прыметнік: цюлевы. Цюлевыя фіранкі.
Цюлька
назоўнік | жаночы род
Дробная марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых.
Цюльпан
назоўнік | мужчынскі род
Цыбульная шматгадовая дэкаратыўная расліна сямейства лілейных з буйнымі, у форме калпачкоў, кветкамі. || прыметнік: цюльпанавы.
Цюркалогія
назоўнік | жаночы род
Галіна мовазнаўства, якая вывучае цюркскія мовы, літаратуру і гісторыю. || прыметнік: цюркалагічны.
Цюркі
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, туркмены, якуты, каракалпакі, туркі і інш. || прыметнік: цюркскі.
Цюркізм
назоўнік | мужчынскі род
Слова або моўны зварот, запазычаны з адной з цюркскіх моў.
Цюрколаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па цюркалогіі.
Цюфяк
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Гнуткае пакрыццё каля мастоў, плацін для засцярогі рэчышча ракі і берагоў ад размыву.
Цюхцяй
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае
Непаваротлівы, няспрытны, абыякавы да ўсяго чалавек; няўклюда. || жаночы род: цюхцяйка. || прыметнік: цюхцяйскі.
Цюцелька
назоўнік | жаночы род
Цюцелька ў цюцельку — зусім дакладна, кропля ў кроплю.
2009–2019. Беларусь, Менск.