РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65
Цяліца
назоўнік | жаночы род | абласное
Цялушка, якая яшчэ не прыводзіла цялят. || памяншальная форма: цялічка.
Цяліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра карову, самку аленя, лася і некаторых інш. жывёл: раджаць, нараджаць дзіця. || закончанае трыванне: ацяліцца. || назоўнік: цяленне.
Цялушка
назоўнік | жаночы род
Цяля жаночага полу; маладая карова, якая яшчэ не цялілася. || памяншальная форма: цялушачка і цёлка.
Цяльняшка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Матроская нацельная кашуля ў сіне-белую палоску.
Цяльпук
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Кароткі тоўсты кавалак дрэва; калодка.

2. Пра нязграбнага непаваротлівага чалавека, дзіця.
Цяля (цялё)
назоўнік | ніякі род
1. Дзіцяня каровы, а таксама ласіхі, аленя і некаторых іншых жывёл. || памяншальная форма: цялятка. || прыметнік: цялячы. Цялячае захапленне (размоўнае) — занадта бурнае або беспрычыннае захапленне. Цялячыя пяшчоты (размоўнае неадабральнае) — празмерная або залішняя сентыментальнасць у праяўленні пачуццяў, ласкі.
Цялятнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Хлеў для цялят. Пабудаваць ц.

2. Таварны вагон, прызначаны для перавозкі жывёлы (размоўнае).
Цялятнік
назоўнік | мужчынскі род
Работнік па догляду цялят. || жаночы род: цялятніца.
Цяляціна
назоўнік | жаночы род
Мяса цяляці як ежа.
Цяміць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Разумець сэнс чаго-н., разбірацца ў чым-н., кеміць. У гэтым пытанні ён цяміць. || закончанае трыванне: сцяміць.
2009–2019. Беларусь, Менск.