РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 52
Чатырохкутнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і чатырохвугольнік.
Чатырохкутны
прыметнік | размоўнае
Тое, што і чатырохвугольны.
Чатырохмесны
прыметнік
З месцамі для чатырох. Чатырохмеснае купэ.
Чатырохмесячны
прыметнік
1. Які прадаўжаецца чатыры месяцы; разлічаны на чатыры месяцы. Чатырохмесячная камандзіроўка. Чатырохмесячныя запасы прадуктаў.

2. Узростам у чатыры месяцы. Ч. хлопчык.
Чатырохпавярховы
прыметнік
Вышынёй у чатыры паверхі. Ч. дом.
Чатырохпакаёвы
прыметнік
З чатырма пакоямі. Чатырохпакаёвая кватэра.
Чатырохполле
назоўнік | ніякі род
Сістэма севазвароту з падзелам ворнай зямлі на чатыры палі, якія засяваюцца рознымі культурамі ў пэўнай паслядоўнасці.
Чатырохпольны
прыметнік
Заснаваны на чатырохполлі. Ч. севазварот.
Чатырохрадковы
прыметнік
Які мае чатыры радкі, складаецца з чатырох радкоў. Ч. верш. Чатырохрадковая страфа.
Чатырохрадкоўе
назоўнік | ніякі род
Верш ці страфа з чатырох радкоў.
2009–2019. Беларусь, Менск.