РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5
Шклаграфія
назоўнік | жаночы род
Друкаванне на шклографе. || прыметнік: шклографічны.
Шкло
назоўнік | ніякі род
1. Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.

2. таксама зборны назоўнік Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу. Аконнае ш. Лямпавае ш. Выстаўка шкла (зборны назоўнік). || памяншальная форма: шкельца і шклечка. || прыметнік: шкляны. Шкляная маса. Ш. посуд (са шкла). Шкляныя дзверы (зашклёныя). Ш. завод. Шкляная папера (шліфавальная папера са слоем тоўчанага шкла). Ш. погляд (пераноснае значэнне: нерухомы і пусты).
Шкло
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да шкла, які ўтрымлівае ў сабе шкло, напр. шклобетонны, шкловытворчасць, шкложалезабетон, шклокераміка, шклоруберойд, шклотканіна, шклоцэмент; 2) зроблены са шкла, напр. шкловалакно, шкломазаіка, шклотавары.
Шкловыдзімальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які шляхам выдзімання вырабляе розныя шкляныя рэчы.
Шклограф
назоўнік | мужчынскі род
Апарат для друкавання — змочанае клейкай вадкасцю матавае шкло, на якім робіцца адбітак арыгінала.
Шклографаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Аддрукаваць (друкаваць) на шклографе.
Шклянець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Застываючы, станавіцца падобным на шкло. Вада ў сажалцы шклянее. Вочы паступова шклянелі (пераноснае значэнне: станавіліся нерухомымі, застылымі). || закончанае трыванне: ашклянець.
Шклянка
назоўнік | жаночы род
Шкляная цыліндрычная пасудзіна без ручкі, прызначаная для піцця. Гранёная ш. Выпіць шклянку кавы. || прыметнік: шкляначны.
Шкляр
назоўнік | мужчынскі род
1. Рабочы, які ўстаўляе аконнае шкло ў рамы.

2. Работнік шкляной прамысловасці (размоўнае).
Шклярус
назоўнік | мужчынскі род
Род буйнога бісеру ў выглядзе рознакаляровых кароткіх трубачак са шкла, якія нанізваюцца на нітку дяя ўпрыгажэння. || прыметнік: шклярусны.
2009–2019. Беларусь, Менск.