РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Шчарбаты
прыметнік
Са шчарбінамі, шчарбінай. Ш. комін. Ш. рот. Шчарбатае дзіця. Шчарбатая праўда (пераноснае значэнне: няпоўная, аднабаковая). || назоўнік: шчарбатасць.
Шчарбіна
назоўнік | жаночы род
1. Пустата паміж зубамі на месцы адсутнага зуба.

2. Зазубрына, няроўнасць у выглядзе маленькай ямкі. || памяншальная форма: шчарбінка.
Шчарбіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць шчарбіны на чым-н. Ш. нож. || назоўнік: шчарбленне.
Шчаслівец (шчасліўчык)
назоўнік | мужчынскі род
Шчаслівы чалавек, той, каму шанцуе. || жаночы род: шчасліўка.
Шчаслівы
прыметнік
1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце. Шчаслівае дзяцінства. Шчаслівая ўсмешка. Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).

2. Які прыносіць шчасце, удачу. Ш. білет. У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).

3. Добры, удалы. Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад'язджае). Шчаслівая ідэя. Шчасліва (прыслоўе) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н, непрыемнага).
Шчасны
прыметнік | размоўнае
Тое, што і шчаслівы.
Шчасце
назоўнік | ніякі род
1. Стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці. Народнае ш. Сямейнае ш. Іх шчасцю не было канца.

2. Поспех, удача. Мне выпала ш. быць знаёмым з тым чалавекам. Яго ш., былі побач людзі, выратавалі (у знач. выказнік:: яму пашанцавала).На шчасце — 1) каб былі поспех, удача ў каго-н., каб шанцавала каму-н. (даць, зрабіць, сказаць што-н.); 2) у знач. пабочн. выражае задавальненне з выпадку чаго-н.
Шчасціць
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Шанцаваць. Яму заўсёды шчасціла. || закончанае трыванне: пашчасціць.
Шчаўе
назоўнік | ніякі род
Травяністая і паўкуставая дзікарослая расліна з прадаўгаватым ядомым лісцем кіслага смаку, а таксама страва, прыгатаваная з лісця гэтай расліны. Сакавітае ш. Сёрбаць ш. || прыметнік: шчаўевы. Шчаўевая кіслата.
Шчаўчок
назоўнік | мужчынскі род
1. Рэзкі адрывісты гук, які ўтвараецца пры сутыкненні, рабоце механізма і пад. Ш. затвора вінтоўкі.

2. Тое, што і пстрычка.
2009–2019. Беларусь, Менск.