РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Шчаціністы
прыметнік
1. Пакрыты густым шчаціннем, густа парослы жорсткімі валасамі. Ш. хіб. Ш. твар.

2. Жорсткі, які нагадвае шчацінне (пра валасы, поўсць). Шчаціністыя вусы. || назоўнік: шчаціністасць.
Шчацініцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Падымацца ўгору, уставаць тарчма. Шчаціняцца валасы на няголеным твары. На паляне шчацініцца сівец.
Шчацініць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Падымаць угору, натапырваць (поўсць, шчацінне і пад.). Кошка шчацініць поўсць. Вецер шчацініў салому на страсе (пераноснае значэнне).
Шчацінка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шчацінне.

2. Кароткі жорсткі волас.
Шчацінне
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
1. Жорсткая прамая шэрсць у некаторых жывёл. Чорнае ш. дзіка.

2. Кароткія жорсткія валасы на няголеным твары (размоўнае). Ш. пакрыла твар.

3. Жорсткая валасяная частка шчоткі, пэндзля і пад. || памяншальная форма: шчацінка. || прыметнік: шчацінны.
Шчодры
прыметнік
1. Які шырока аказвае дапамогу, ахвотна траціць сродкі на іншых, не скупы. Ш. чалавек. Шчодрай рукой надзяляць каго-н. (не шкадуючы). Ш. на пахвалу (пераноснае значэнне: які з ахвотай, многа хваліць).

2. Каштоўны, багаты. Ш. падарунак. Шчодра (прыслоўе) надзяляць каго-н. чым-н.

3. пераноснае значэнне: Моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні. Ш. бой. Ш. дождж. || назоўнік: шчодрасць.
Шчолач
назоўнік | жаночы род
Растворанае ў вадзе едкае хімічнае рэчыва, якое ўтвараецца пры злучэнні солі з кіслатой і афарбоўвае лакмусавую паперу ў сіні колер. || прыметнік: шчолачны. Шчолачная рэакцыя.
Шчолачнасць
назоўнік | жаночы род
Ступень насычанасці чаго-н. шчолаччу.
Шчотка
назоўнік | жаночы род
1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе шіоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам. Ш. для абутку. Зубная ш. Ш. для чысткі коней.

2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спецыяльны тэрмін).

3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спецыяльны тэрмін). || памяншальная форма: шчотачка. || прыметнік: шчотачны.
Шчоўк
назоўнік | мужчынскі род
1. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога-н. механізма і пад. Пачуўся металічны ш.

2. выказнік: Шчоўкнуў (размоўнае). Ш. курком.
2009–2019. Беларусь, Менск.