РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Шчоўкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі. Шчоўкае замок у дзвярах. У лазняку шчоўкаў салавей. Ш. абцасамі. || аднакратны дзеяслоў: шчоўкнуць. || назоўнік: шчоўканне.
Шчочка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шчака.

2. Тое, што і шчака (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін). Ш. абцугоў. Ш. замка.
Шчуп
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.

3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).

4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.
Шчупак
назоўнік | мужчынскі род
Драпежная прэснаводная рыба са сплюснутай выцягнутай галавой і доўгім тулавам. Злавіць шчупака на вуду. || памяншальная форма: шчупачок. || прыметнік: шчупаковы.
Шчупакоў
прыметнік
Які належыць шчупаку. Шчупаковы зубы. Па шчупаковай волі або на шчупакова казанне (само сабою, як бы дзякуючы чарадзейству; размоўнае).
Шчупальцы
назоўнік | ніякі род
Рухомы орган для захоплівання ежы ў насякомых і ў некаторых іншых жывёл. || прыметнік: шчупальцавы. Тып шчупальцавых (назоўнік).
Шчупаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Датыкацца, мацаць з мэтай агляду, даследавання. Ш. курэй. Ш. вачамі каго-, што-н. (пераноснае значэнне: уважліва разглядаць).

2. Даследаваць шчупам. || закончанае трыванне: пашчупаць. || назоўнік: шчупанне.
Шчупачок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. шчупак.

2. Дзіцяня шчупака, малы шчупак.
Шчупачыны
прыметнік
Такі, як у шчупака. Ш. хвост.
Шчупачышча
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Велізарны шчупак. На вуду Алеся трапіў метровы ш.
2009–2019. Беларусь, Менск.