РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3
Шэраг
назоўнік | мужчынскі род
1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў, рад; шарэнга. Ш. фурманак. Стаць у адзін ш. Шэрагі байцоў. У першых шэрагах (таксама пераноснае значэнне: наперадзе ўсіх).

2. Сукупнасць якіх-н. з'яў, што ідуць адна за другой. Ш. эпізодаў.

3. Некаторая, звычайна невялікая колькасць чаго-н. Ш. пытанняў. У шэрагу выпадкаў.

4. множны лік: Склад, асяроддзе. Уліцца ў баявыя шэрагі.
Шэрань
назоўнік | жаночы род
1. Тонкі снежны слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор'е. Дрэвы стаялі ў шэрані. Неба пакрылася шэранню.

2. Змрок, цемра. Перадранішняя ш.

3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць. Ш. хмар. Ш. будзёншчыны (перан,). || прыметнік: шэраневы.
Шэрпы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які насяляе высакагорныя раёны Усходняга Непала і суседнія з імі раёны Індыі. || жаночы род: шэрпка. || прыметнік: шэрпскі.
Шэрсцепрадзенне
назоўнік | ніякі род
Выраб пражы з шэрсці. || прыметнік: шэрсценрадзільны.
Шэрсць
назоўнік | жаночы род
1. Валасяное покрыва жывёл. Гладкая ш. Валіць ш. (рыхтуючы да апрацоўкі, узбіваць, збіваць).

2. Пража з такіх валасоў. Вязаць шкарпэткі з шэрсці.

3. Тканіна з такой пражы. Сукенка з шэрсці. || прыметнік: шарсцяны.
Шэрхлы
прыметнік | размоўнае
Цвёрды, падсохлы (пра глебу і пад.). Ш. снег. Ісці па шэрхлым цаліку.
Шэрхнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.). Шэрхне зямля пасля дажджу.

2. Нямець, дзервянець (пра цела і яго часткі). Шэрхне скура. || закончанае трыванне: сшэрхнуць і зашэрхнуць.
Шэршань
назоўнік | мужчынскі род
Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам. || прыметнік: шэршневы.
Шэры
прыметнік
1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу. Ш. матэрыял. Шэрыя вочы. Шэрае неба. Ш. кот. Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).

2. пераноснае значэнне: Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы. Шэрае існаванне. Ш. раман.

3. пераноснае значэнне: Малакультурны, неадукаваны (размоўнае). Ш. чалавек.

4. пераноснае значэнне: Пра надвор'е: хмурны. Шэрае надвор'е. Шэрая раніца. || памяншальная форма: шэранькі. || назоўнік: шэрасць.
Шэрыф
назоўнік | мужчынскі род
У Англіі, Ірландыі і ЗША: службовая асоба, якая мае адміністрацыйныя, ігаліцэйскія і некаторыя судовыя паўнамоцтвы.
2009–2019. Беларусь, Менск.