РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шыбенік
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, пакараны смерцю праз павешанне на шыбеніцы.

2. Свавольнік, балаўнік або той, хто заслугоўвае толькі шыбеніцы, бандыт, галаварэз (размоўнае лаянкавае).
Шыбеніца
назоўнік | жаночы род
Тое, што і вісельня. || прыметнік: шыбенічны.
Шыварат
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Каўнер. Узяць за ш. Шыварат-навыварат (размоўнае) — не так, як трэба, наадварот.
Шывок
назоўнік | мужчынскі род
Частка шва паміж двума праколамі іголкі. Дробныя шыўкі. || прыметнік: шыўковы.
Шыдэлак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Кручок для вязання.
Шыза (шыза-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. шызы, з шызым адценнем, напр. шыза-блакітны, шыза-зялёны,шыза-чорны, шыза-шэры.
Шызакрылы
прыметнік
Які мае шызыя крылы. Шызакрылая чайка.
Шызафрэнік
назоўнік | мужчынскі род
Хворы на шызафрэнію. || жаночы род: шызафрэнічка.
Шызафрэнія
назоўнік | жаночы род
Цяжкае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў і зніжэннем псіхічнай дзейнасці. || прыметнік: шызафрэнічны.
Шызы
прыметнік
Цёмна-шэры з сіняватым адлівам. Шызыя хмары. || назоўнік: шызасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.