РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шыйка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шыя.

2. Вузкая частка чаго-н. Ш. пазванка. Ш. касы. Ш. збана.

3. У рачных ракаў: хваставая частка цела. || прыметнік: шыечны.
Шык
назоўнік | мужчынскі род
1. Паказная раскоша, форс, элегантнасць. Апранацца з шыкам. Прайсці з шыкам (з жаданнем зрабіць уражанне на людзей).

2. выказнік: Задавальняе у вышэйшай ступені, з'яўляецца найлепшым (размоўнае). Уборы — ш.
Шыкаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Праяўляць у чым-н. шык. || аднакратны дзеяслоў: шыкануць. || назоўнік: шыкаванне.
Шыкарны (шыкоўны)
прыметнік
Раскошны па знешнасці, убранству. Шыкарнае ўбранне. Шыкарна (прыслоўе) апранацца. || назоўнік: шыкарнасць і шыкоўнасць.
Шыкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Вымаўляць гук «ш-ш!», стараючыся супакоіць каго-н. Што ты на мяне шыкаеш, не даеш слова сказаць.

2. Гукамі «шш!», шумам выражаць незадавальненне. Ш. пасрэднаму дакладчыку. || закончанае трыванне: ашыкаць. || аднакратны дзеяслоў: шыкнуць. || назоўнік: шыканне.
Шыла
назоўнік | ніякі род
Інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржальнам. Ш. ў мяшку не схаваеш (прыказка). || памяншальная форма: шыльца. || прыметнік: шыльны.
Шылахвостка
назоўнік | жаночы род
Дзікая качка з двума доўгімі пёрамі ў хвасце.
Шылінг
назоўнік | мужчынскі род
1. Англійская манета, роўная 1/20 фунта стэрлінгаў (у старой грашовай сістэме).

2. Грашовая адзінка ў Аўстрыі, некаторых іншых краінах.
Шыльда
назоўнік | жаночы род
1. Дошка з надпісам назвы ўстановы, прадпрыемства і пад., вывеска.

2. пераноснае значэнне: Пра знешні, паказны бок паводзін, дзейнасці, спосабу жыцця і пад. (размоўнае). Гэта толькі ш., на самай справе ён не такі чалавек. || прыметнік: шыльдавы.
Шымпанзэ
назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае
Род чалавекападобных маппаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.