РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шына
назоўнік | жаночы род
1. Гумавы або металічны абруч на вобадзе кола.

2. Цвёрдая накладная павязка на месцы пералому ці іншага пашкоджання для забеспячэння нерухомасці пашкоджаных частак цела. Узяць у шыны нагу. || прыметнік: шынны.
Шынель
назоўнік | мужчынскі род
Форменнае паліто са складкай на спіне і хлясцікам. Вайсковы ш. || памяншальная форма: шынялёк. || прыметнік: шынельны.
Шынка
назоўнік | жаночы род
Сцегнавая ці лапатачная частка тушы свінні або барана, адпаведным чынам прыгатаваная для ўжывання. Вяпровая ш. || прыметнік: шыначны.
Шынкар
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Уладальнік шынка. || жаночы род: шынкарка. || прыметнік: шынкарскі.
Шынок
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Невялікі пітны дом, месца продажу спіртных напіткаў. || прыметнік: шынковы.
Шыншыла
назоўнік | жаночы род
Падобная з выгляду на вавёрку жывёліна з атрада грызуноў з каштоўным мяккім, густым і доўгім футрам. || прыметнік: шыншылавы.
Шыньён
назоўнік | мужчынскі род
Жаночая прычоска з накладнымі кудзерамі з натуральных або штучных валасоў, а таксама самі такія валасы. || прыметнік: шыньёнавы.
Шып
назоўнік | мужчынскі род
1. Востраканцовы выступ, нарасць на целе некаторых жывёл.

2. Невялікі выступ на чым-н. Чаравікі з шыпамі. Склеіць што-н. на шыпах (устаўляючы шыпы ў пазы). || прыметнік: шыпавы.
Шып
назоўнік | мужчынскі род
Буйная прамысловая рыба сямейства асятровых.
Шыпець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць доўгі гук «ш». Гадзюка шыпіць. Шыпеў газавы струмень.

2. пераноснае значэнне: Гаварыць здушаным ад злосці голасам (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Вымаўляць доўгі гук «ш», патрабуючы цішыні. || назоўнік: шыпенне і шып.
2009–2019. Беларусь, Менск.