РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шыракаплечы
прыметнік
Шырокі ў плячах, плячысты. Ш. мужчына.
Шырата
назоўнік | жаночы род
Адлегласць ад экватара па мерыдыяну, якая выражаецца ў градусах. Паўночныя шыроты. На ўсіх шыротах (на ўсім зямным шары, усюды). || прыметнік: шыротны.
Шырачэзны
прыметнік | размоўнае
Вельмі шырокі. Шырачэзнае поле. Шырачэзныя штаны.
Шырма
назоўнік | жаночы род
1. Пакаёвая, складная перасоўная перагародка з рам-створак, абцягнутых тканінай, паперай. Ложак стаіць за шырмай.

2. пераноснае значэнне: Прыкрыццё чаго-н. (звычайна непрыгожага, нядобрага; кніжнае). За шырмай гучных слоў. || прыметнік: шырменны.
Шырока
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. шырокі, напр. шырокавядомы, шырокагабарытны, шырокаўжывальны.
Шырокавяшчальны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Які многа абяцае, прыцягвае многімі абяцаннямі. Шырокавяшчальныя прамовы. || назоўнік: шырокавяшчальнасць.
Шырокакалейны
прыметнік
Які мае шырокую чыгуначную каляю.
Шырокаэкранны
прыметнік
Які мае адносіны да кінафільмаў з павялічаным полем зроку і гукаперадачай, якія набліжаюць успрыняцце да рэальнага. Ш. фільм. Шырокаэкраннае кіно.
Шырокі
прыметнік
1. Вялікі ў папярочніку. Шырокая вуліца. Шырока (прыслоўе) раскрыць вочы (таксама пераноснае значэнне; здзівіцца).

2. Пра адзенне: прасторны (ці надта прасторны). Куртка шырокая ў плячах.

3. Які займае сабой вялікую прастору, мае вялікую працягласць. Шырокія стэпы. Наступаць шырокім фронтам.

4. Размашысты, свабодны. Ш. крок. Ш. жэст (пераноснае значэнне: пра высакародны ўчынак са знешняга боку).

5. пераноснае значэнне: Вялікі па колькасці, ступені, ахопу, размаху і пад., масавы. Шырокая сетка школ. Шырокія паўнамоцтвы. Тавары шырокага ўжытку.

6. пераноснае значэнне: Вялікі, неабмежаваны, разнастайны на выбар. Шырокая начытанасць. Шырокая праграма навуковых даследаванняў. У шырокім сэнсе слова (у самым агульным разуменні).

7. пераноснае значэнне: Не абмежаваны ў праяўленні, выяўленні чаго-н., з размахам. Жыць на шырокую нагу (багата, раскошна). Шырокая натура (пра шчодрага, адкрытага таварыскага чалавека). || назоўнік: шырыня і шырокасць.
Шырспажыў
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Прамысловыя тавары шырокага ўжытку. Вытворчасць шырспажыву. || прыметнік: шырспажывецкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.