РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шэрхлы
прыметнік | размоўнае
Цвёрды, падсохлы (пра глебу і пад.). Ш. снег. Ісці па шэрхлым цаліку.
Шэрхнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.). Шэрхне зямля пасля дажджу.

2. Нямець, дзервянець (пра цела і яго часткі). Шэрхне скура. || закончанае трыванне: сшэрхнуць і зашэрхнуць.
Шэршань
назоўнік | мужчынскі род
Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам. || прыметнік: шэршневы.
Шэры
прыметнік
1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу. Ш. матэрыял. Шэрыя вочы. Шэрае неба. Ш. кот. Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).

2. пераноснае значэнне: Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы. Шэрае існаванне. Ш. раман.

3. пераноснае значэнне: Малакультурны, неадукаваны (размоўнае). Ш. чалавек.

4. пераноснае значэнне: Пра надвор'е: хмурны. Шэрае надвор'е. Шэрая раніца. || памяншальная форма: шэранькі. || назоўнік: шэрасць.
Шэрыф
назоўнік | мужчынскі род
У Англіі, Ірландыі і ЗША: службовая асоба, якая мае адміністрацыйныя, ігаліцэйскія і некаторыя судовыя паўнамоцтвы.
Шэрыф
назоўнік | мужчынскі род
У мусульман: ганаровае званне асобы, якая нібыта вядзе сваё паходжанне ад Магамета.
Шэсце
назоўнік | ніякі род
Урачыстае праходжанне, працэсія. Першамайскае ш.
Шэсць
лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 6. || парадкавы лічэбнік: шосты. Шостае пачуццё (інтуітыўнае адчуванне).
Шэсцьдзесят
лічэбнік
Лік і колькасць 60. Пад ш. каму-н. (хутка будзе шэсцьдзесят гадоў). За ш. каму-н. (больш чым шэсцьдзесят гадоў). || парадкавы лічэбнік: шасцідзесяты.
Шэсцьсот
лічэбнік
Лік і колькасць 600. || парадкавы лічэбнік: шасцісоты.
2009–2019. Беларусь, Менск.