РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Гелія
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «геліе...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. геліяграфія, геліяскоп.
Геліятроп
назоўнік | мужчынскі род
1. Садовая травяністая расліна з цёмна-ліловымі пахучымі кветкамі.

2. Мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону. || прыметнік: геліятропны.
Геліятэхніка
назоўнік | жаночы род
Галіна навукі і тэхнікі, тэоркя і практыка выкарыстання сонечнай энергіі для тэхнічных мэт. || прыметнік: геліятэхнічны.
Гемаглабін
назоўнік | мужчынскі род
Бялковае рэчыва ў саставе крыві, якое надае ёй чырвоны колер і пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак арганізма. || прыметнік: гемаглабінавы.
Гемарой
назоўнік | мужчынскі род
Хвароба, звязаная з застоем крыві ў ніжняй частцы прамой кішкі і расшырэннем вен у выглядзе вузлоў, якія часта выклікаюць крывацёк. || прыметнік: гемараідальны і гемаройны. Гемараідальныя шышкі. Гемаройная кроў.
Ген
прыстаўка
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову генеральны, напр. генплан, генштаб, генпадрадчык.
Ген
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Матэрыяльны носьбіт спадчыннасці, адзінка спадчыннага матэрыялу, якая вызначае фарміраванне элементарнай структуры жывога арганізма. || прыметнік: генны і генетычны. Генная інжынерыя (канструяванне новых спалучэнняў генаў). Генетычны код.
Гена
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да генаў, напр. генаоптыка, генасістэматыка, генатып, генафонд.
Генацыд
назоўнік | мужчынскі род
Палітыка знішчзння асобных груп насельніцтва або цэлых народаў па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах. || прыметнік: генацыдны.
Генеалогія
назоўнік | жаночы род
1. Раздел гістарычнай навукі, які вывучае паходжанне і сувязі асобных родаў (у 2 знач.).

2. Гісторыя роду1 (у 2 знач.), радаслоўе. || прыметнік: генеалагічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.