РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гурба
назоўнік | жаночы род
Куча снегу, намеценая ветрам. Да платоў намяло вялікія гурбы снегу.
Гурма
назоўнік | жаночы род | абласное
Шумлівая група людзей, ватага.
Гурман
назоўнік | мужчынскі род
Любіцель і знаток вытанчаных страў. || жаночы род: гурманка. || прыметнік: гурманскі.
Гурманства
назоўнік | ніякі род
Захапленне вытанчанымі стравамі.
Гурт
назоўнік | мужчынскі род
1. Група людзей, натоўп. Г. вучняў. Ісці гуртам (прыслоўе).

2. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад. На лузе г. авечак. || памяншальная форма: гурток. || прыметнік: гуртавы.
Гуртам
прыслоўе
1. Разам, сумесна. Цягнуць г. воз.

2. Натоўпам, шумным зборышчам. Бегчы г.
Гуртаўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто суправаджае, гоніць гурт (у 2 знач.). || прыметнік: гуртаўшчыцкі.
Гуртковец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Удзельнік гуртка (у 2 знач.).
Гурткоўшчына
назоўнік | жаночы род | неадабральнае
Дзейнасць, абмежаваная вузкімі інтарэсамі якога-н. гуртка, групы людзей.
Гурток
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. гурт.

2. Група людзей з агульнымі інтарэсамі, якія аб'ядналіся для сумеснай дзейнасці, сумесных заняткаў. Драматычны г. || прыметнік: гуртковы.
2009–2019. Беларусь, Менск.