РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гужам
прыслоўе
1. На калёсах ці санях. Вазіць лес г.

2. Адзін за адным. Па вузкай сцяжынцы ўсе ішлі г.
Гуз
назоўнік | мужчынскі род
1. Жаўлак ад удару або нараст на целе чалавека, жывёлы. Набіць г. на лбе. На спіне ў каровы гузы.

2. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы расліны. || прыметнік: гузавы.
Гузаваты
прыметнік
З гузамі і пукатасцямі. Гузаватая асіна. || назоўнік: гузаватасць.
Гузак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і гуз.
Гузасты
прыметнік
З вялікімі гузамі. Г. дуб. || назоўнік: гузастасць.
Гузік
назоўнік | мужчынскі род
Зашпілька дая петляў адзення, звычайна ў выглядзе кружка. || памяншальная форма: гузічак. || прыметнік: гузікавы.
Гук
назоўнік | мужчынскі род
1. Фізічная з'ява, што выклікаецца вагальнымі рухамі часцінак паветра, якую мы ўспрымаем слыхам. Хуткасць гуку. Г. стрэлу. Музыкальны г. (у адрозненне ад шуму). Ні гуку (пра поўнае маўчанне).

2. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы. Гукі беларускай мовы. || прыметнік: гукавы.
Гука
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да гуку, гукаў (у 1 знач.), напр. гукалакатар, гукапеленгатар, гукапераймальны, гукаперайманне, гукасігнальны, гукаўлоўнік, гукаўспрымальны; 2) які мае адносіны да гукаў мовы, напр. гукавымаўленне, гукалітарны; 3) які мае адносіны да гуказапісу, напр. гуказапісны, гуказдымальнік, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура; 4) які мае адносіны да музычных гукаў, напр. гукарад; 5) які мае адносіны да распаўсюджвання і паглынання шуму, напр. гукаізаляцыя, гуканепранікальны, гукапаглынапьнік, гукапагпынальны, гукапранікальны.
Гукааператар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па запісу гукаў. || прыметнік: гукааператарскі.
Гукаафарміцель
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па шумавым афармленні спектакля. || прыметнік: гукаафарміцельскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.