РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гуляць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Забаўляцца цацкамі, пацяшацца (пра дзяцей). Г. з катом. Г. у жмуркі. Дзеці гуляюць у кубікі. Зробіш урокі — можаш г.

2. Хадзіць адпачываючы, прагульвацца. Г. у парку. З. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам. Г. у футбол. 4. пераноснае значэнне: Перамяшчацца ў розных кірунках, распаўсюджвацца. Па хаце гуляе вецер. За акном гуляе завіруха. Па твары гуляла усмешка. 5. Мець выхадны дзень, не працаваць. Г. цэлы дзень. 6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, зэчы і пад.). Агарод гуляе. 7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай). Г. да ночы. Г. вяселле. 8. Быць у блізкіх інтымных адносінах, любіцца (размоўнае). Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках. Гуляць у маўчанку (размоўнае неадабральнае) — ухіляцца ад размовы. || закончанае трыванне: пагуляць і згуляць. || аднакратны дзеяслоў: гульнуць. || назоўнік: гульня і гулянне.
Гуляш
назоўнік | мужчынскі род
Страва з кусочкаў мяса ў соўсе. || прыметнік: гуляшны.
Гума
назоўнік | жаночы род
Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна. || прыметнік: гуманы. Г. мячык (з гумы). Гумавая прамысловасць (па вырабу гумы).
Гумаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Насычаць гумай, прарызіньваць.
Гуманізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Гуманнасць, чалавечнасць у грамадскай дзейнасці, у адносінах да людзей.

2. Прагрэсіўны рух эпохі Адраджэння імя вызвалення асобы чалавека ад ідэйнага застою часоў феадалізму і каталіцызму. || прыметнік: гуманістычны.
Гуманіст
назоўнік | мужчынскі род
Дзеяч або прыхільнік гуманізму. || прыметнік: гуманісцкі.
Гуманітарны
прыметнік
1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў. Гуманітарныя праблемы.

2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук. Гуманітарная адукацыя. || назоўнік: гуманітарнасць.
Гуманітарый
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Спецыяліст па гуманітарных навуках.
Гуманны
прыметнік
Чалавекалюбівы, дабрачынны, прасякнуты павагай да людзей. Гуманныя мэты. || назоўнік: гуманнасць.
Гумар
назоўнік | мужчынскі род
1. Дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н. Валодаць гумарам. Пачуццё гумару.

2. У мастацтве: паказ якой-н. з'явы ў смешным, камічным выглядзе, калі пры гэтым знешне камічная трактоўка спалучаецца з унутранай сур'ёзнасцю. Аддзел сатыры і гумару ў газеце. || прыметнік: гумарыстычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.