РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 162
Давязаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Закончыць вязанне чаго-н. Д. шкарпэткі.

2. Закончыць звязванне чаго-н. Д. снапы. || незакончанае трыванне: давязваць.
Давяраць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. даверыць.

2. Выказваць пачуццё даверу. Ён мне давярае ва ўсім.
Давяршыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці да канца, скончыць. Д. начатую справу. || незакончанае трыванне: давяршаць. || назоўнік: давяршэнне.
Дагабляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Скончыць габляваць. Д. дошкі.

2. Давесці габляванне да якой-н. мяжы. Д. бэльку да сярэдзіны.
Дагаварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прыйсці да згоды шляхам перагавораў. Д. аб ліквідацыі ракет сярэдняй далёкасці. 2, У размове, разважаннях дайсці да якой-н. крайнасці. Дагаварыліся да таго, што пачалі лаяцца.
Дагаварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Скончыць гаварыць; давесці да канца начатую прамову, выказаць сваю думку да канца. Докладчнка перапынілі, не далі д. || незакончанае трыванне: дагаворваць.
Дагавор
назоўнік | мужчынскі род
1. Вусная або пісьмовая дамоўленасць аб узаемных абавязацельствах. Д. на пастаўку лесу.

2. Дакумент, у якім зафіксаваны ўмовы аб узаемных абавязацельствах. Мірны д. || прыметнік: дагаворны. На дагаворных начатках.
Дагаворнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Работнік, які працуе па дагавору. || жаночы род: дагаворніца. || прыметнік: дагаворніцкі.
Дагадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Задаволіць кагон., зрабіўшы яму што-н. прыемнае; улагодзіць. Д. гасцям.
Дагала
прыслоўе
1. Да голага цела. Распрануйца д.

2. Не пакідаючы валасоў. Абстрыгся д.
2009–2022. Беларусь, Менск.