РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 162
Дажджыць
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Ісці, імжыць (пра дробны дождж). З самай раніцы дажджыць.
Дажынкі
назоўнік
Святкаванне заканчэння жніва. Спраўляць д. || прыметнік: дажынкавы.
Дажыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Дажыць да якога-н. часу. Дажыліся да новой вясны.

2. Жывучы, дайсці да якога-н. незайздроснага стану. Дажыўся да таго, што людзі смяюцца.
Дажыццё
назоўнік | ніякі род | афіцыйнае
Час, які застаецца жыць да смерці. Страхаванне на д.
Дажыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. да чаго. Дасягнуць якога-н. узросту; пражыць да якога-н. тэрміну. Не дажыў ён да светлых дзён перамогі.

2. Прабыць дзе-н. астатак часу, тэрміну. Д. тыдзень у санаторыі.

3. Вьдаткаваць на пражыццё. Д. астатнія грошы. Дажыць веку (размоўнае) — пражыць свой век. || незакончанае трыванне: дажываць.
Дазатар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання вадкіх або сыпкіх рэчываў, для раздзялення на дозы. || прыметнік: дазатарны.
Дазваніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дачакацца адказу на тэлефонны званок. Цяжка д. ў канцылярыю. || незакончанае трыванне: дазвоньвацца.
Дазвання
прыслоўе
Поўнасцю, зусім, начыста. Ворагі зруйнавалі горад д. Узяць усе д.
Дазвацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Дамагчыся, каб хто-н. адгукнуўся. Паўгадзіны зваў і не змог д.
Дазвол
назоўнік | мужчынскі род
Згода на што-н.; права зрабіць што-н., а таксама дакумент на такое права. Д. на камандзіроўку. || прыметнік: дазвольны.
2009–2022. Беларусь, Менск.