РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 162
Дактыласкапія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Вывучэнне будовы ліній скуры на ўнутраным баку пальцаў рук, а таксама метад устанаўлення асобы па адбітках пальцаў. || прыметнік: дактыласкапічны. Д. аналіз.
Дактыль
назоўнік | мужчынскі род
Трохскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе. || прыметнік: дактылічны. Дактылічная страфа.
Дакука
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Турбота, клопат. Спіць дзіця, не ведае дакукі.

2. Нуда, маркота. З дакукі піша пісьмы.

3. Надакучлівая просьба, справа. Яго заявы — одна д.
Дакуль
прыслоўе | размоўнае
1. Да якога месца. Д. ідзе аўтобус?

2. Да якога часу. Д. яго чакаць?
Дакумент
назоўнік | мужчынскі род
1. Дзелавая папера, што пацвярджае права на што-н. Апраўдальны д. Д. аб адукацыі.

2. Пасведчанне, афіцыйная папера, што сведчыць асобу прад'яўніка. Проверка дакументаў.

3. Пісьмовыя помнікі пра гістарычныя падзеі. Старажытнабеларускія граматы — гістарычныя дакументы.
Дакументаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Абгрунтаваць (-тоўваць) дакументамі (у 1 знач.). || назоўнік: дакументацыя.
Дакументальны
прыметнік
1. Заснаваны на дакументах, на фактах. Д. фільм.

2. Уласцівы дакументу. Документальная дакладнасць. || назоўнік: дакументальнасць.
Дакументацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. дакументаваць.

2. зборны назоўнік: Дакументы (у 1 знач.). Тэхнічная д. || прыметнік: дакументацыйны.
Дакучаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Надаядаць каму-н. Дзеці ўвесь дзень дакучалі бацьку.

2. Станавіцца непрыемным. За што возьмецца, усё яму адразу ж дакучае.
Дакучлівы
прыметнік
Які дакучае, назаляе. Восеньскія дакучлівыя дажджы. || назоўнік: дакучлівасць.
2009–2022. Беларусь, Менск.