РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 162
Далёка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. далёкі (у 1 знач.), з далёкай адлегласці, напр. далёкадзейны (апарат), далёкапрывозны (тавар), далёкаструменны, далёкаўсходні.
Далёкаўсходні
прыметнік
Які знаходзіцца на Далёкім Усходзе, мае адносіны да Далёкага Усходу. Д. клімат. Далёкаўсходнія гарады.
Далёкі
прыметнік
1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці або які мае вялікую працягласць. Далёкая планета. Д. стрэл. Далёкая дарога. На далёкіх подступах (таксама пераноснае значэнне). Далёкая старонка без ветру сушыць (прыказка). Далёка (прыслоўе) пайсці (таксама пераноснае значэнне: дабіцца поспехаў у жыцці). Далёка (прыслоўе) зайсці (таксама пераноснае значэнне: выйсці за межы дапушчальнага). Далёка (прыслоўе) завесці (таксама пераноснае значэнне: мець сур'ёзныя вынікі). Далей у лес — больш дроў (прыказка пра памылкі, блытаніну, якія ўзрастаюць па ходу справы).

2. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Далёкае мінулае. Беларуская казка далёкіх стагоддзяў. Да зімы яшчэ далека (у знач. выказнік:).

3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей. Д. родзіч. 4, пераноснае значэнне Абыякавы да ўсяго, які мае мала агульнага з кім-, чым-н. Мы з ім далёкія людзі. Д. ад навукі чалавек. 5. Які не мае намеру рабіць што-н., думаць пра што-н. Я д. ад думкі абражаць вас. 6. толькі з адмоўем. Разумны, кемлівы (размоўнае). Дзяўчына не надта далёкая. Далёка да кагочаго, каму-чаму — многа нестае (у параўнанні з кім-, чым-н.). Гэта выдатны спецыяліст, іншым далека да яго. Далёка за — 1) праз многа часу пасля чаго-н. Народа скончылася далёка за поўнач; 2) на многа больш чым. Яму далёка за пяцьдзесят. Далёка не (размоўнае) — зусім не. Ён далёка не стары яшчэ. Далёка хадзіць не трэба за чым (размоўнае) — лёгка прывесці прыклад, доказ для пацвярджэння чаго-н. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Далёка не заедзеш чым або на чым (размоўнае) — многага не даб'ешся, не будзе толку. На хлусні далёка не заедзеш. || назоўнік: далёкасць.
Далібог
выклічнік | устарэлае
Упэўненне ў знач. сапраўды, на самай справе. Д., я тут ні пры чым.
Далікатнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Быць залішне далікатным, цырымоніцца. || закончанае трыванне: падалікатнічаць.
Далікатны
прыметнік
1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі. Гэта спокойны, д. чалавек.

2. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін (размоўнае). Я да вас па далікатнаму пытанню.

3. Кволы, тонкі, выпеставаны. Далікатныя рукі. Чалавек далікатнага складу.

4. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак. Чаравікі з далікатнай скуры. || назоўнік: далікатнасць.
Далікатэс
назоўнік | мужчынскі род
Вытанчаная, вельмі смачная страва. Пакаштуйце нашых далікатэсаў. || прыметнік: далікатэсны.
Даліна
назоўнік | жаночы род
Роўная прастора ўздоўж рачнога ложа; падоўжаная ўпадзіна паміж гор ці ўзгоркаў. Рачная д. Горная д. || прыметнік: далінны. Далінныя лугі.
Даліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Наліваючы, дабавіць да якога-н. узроўню. Д. гаршчок. Д. у шклянку заваркі. || незакончанае трыванне: даліваць.
Далонь
назоўнік | жаночы род
Унутраны бок кісці рукі. Закрыць твар далонямі. || памяншальная форма: далонька. || прыметнік: далоневы.
2009–2022. Беларусь, Менск.