РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 162
Дабрадзей
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто робіць дабро, дапамагае, аказвае паслугу каму-н. На словах д., а на справе ліхадзей (з народнай творчасці). || жаночы род: дабрадзейка.
Дабрадзейны
прыметнік
Гатовы дапамагчы іншым, добразычлівы. Дабрадзейныя людзі. || назоўнік: дабрадзейнасць.
Дабрадушны
прыметнік
Добры і мяккі па характару чалавек. Гэта была дабрадушная прыемная жанчына. || назоўнік: дабрадушнасць.
Дабрак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Добры чалавек. Ён д. па натуры. || жаночы род: дабрачка. || прыметнік: дабрацкі.
Дабранач
выклічнік | размоўнае | выказнік
Ужыв. як пажаданне спакойнай ночы пры развітанні вечарам.
Дабрата
назоўнік | жаночы род
Спагадлівасць, душэўная прыхільнасць да людзей, імкненне рабіць усё добрае для іншых. У яго вачах свяцілася д.
Дабратворны
прыметнік
Які робіць дабро, добра ўздзейнічае на каго-, што-н. Д. ўплыў прыроды на чалавека. || назоўнік: дабратворнасць.
Дабратлівы
прыметнік | размоўнае
Дабрадушны, лагодны. Д. характар. || назоўнік: дабратлівасць.
Дабрацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пасля затраты часу або сіл няскора дайсці, даехаць да якога-н. месца. Д. да хаты.

2. пераноснае значэнне: Атрымаўшы магчымасць, уразумець што-н.; расправіцца з кім-н. (размоўнае). Д. да сутнасці справы. Я да цябе яшчэ дабяруся. || незакончанае трыванне: дабірацца.
Дабраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сабраць дадаткова. Д. ягад у кош.

2. Прыкупіць дадаткова. Д. матэрыі на сукенку.

3. Выбіраючы, знайсці патрэбнае. Д. крэсла да гарнітура.

4. Завяршыць набор чаго-н. (кнігі, артнкула). Д. кнігу. || незакончанае трыванне: дабіраць.
2009–2022. Беларусь, Менск.