РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 162
Дабрачынец
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які вызначаецца дабрынёй, чула адносіцца да людзей, дапамагае, чым можа. || жаночы род: дабрачынніца. || прыметнік: дабрачынніцкі.
Дабрачынны
прыметнік
1. Высокамаральны, выхаваўчы. Д. урок.

2. Накіраваны на грамадскую карысць, звязаны з матэрыяльнай дапамогай каму-н. Д. канцэрт. || назоўнік: дабрачыннасць.
Дабраякасны
прыметнік
1. Добрай якасці, які задавальняе патрабаванні. Дабраякасныя продукты.

2. У медыцыне: не злаякасны. Дабраякасная пухліна. || назоўнік: дабраякаснасць.
Дабро
назоўнік | ніякі род
1. Усё станоўчае, карыснае. Жадаць дабра каму-н.

2. Добрыя справы, учынкі. Зрабіць многа дабра людзям.

3. Маёмасць, рэчы, пажыткі. У іх куфры поўныя дабра.

4. Што-н. нягоднае, дрэннае (размоўнае іранічны сэнс). Такого дабра нам і дарма не трэба. За мае дабро ды мне ў рабро (з народнай творчасці) — за добрае плаціць дрэнным. Няма ліха без дабра (з народнай творчасці) — не ўсё ў благім дрэннае. Не з дабра — не ад добрага жыцця. Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.
Дабром
прыслоўе | размоўнае
Па-добраму, без прымусу. Паслухай д., бо горш будзе.
Даброты
назоўнік
Тое, што задавальняе чалавечыя патрэбы, дае матэрыяльны дастатак. Д. жыцця.
Дабрыдзень
выклічнік | размоўнае | выказнік
Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы днём.
Дабрыня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Тое, што і дабрата.

2. Раскоша, хараство, любата. Якая д. раніцай на сенажаці!
Дабрысці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Марудна, з цяжкасцю дайсці куды-н., да якога-н. месца. Д. у город.
Дабрэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца лепшым, больш добрым. || закончанае трыванне: падабрэць.
2009–2022. Беларусь, Менск.