РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 162
Давай
часціца | размоўнае
Ужыв. пры інфінітыве для ўзмацнення якога-н. дзеяння. Прыбег і д. крычаць.
Давалачы
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
З цяжкасцю данесці, дацягнуць да якога-н. месца. Ледзь давалок мех бульбы. Хлопцы не змаглі д. лодку да возера. || незакончанае трыванне: давалакаць.
Давалачыся
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога-н. месца. Ледзь давалокся да хаты. || незакончанае трыванне: давалакацца.
Давальны
прыметнік
Давальны склон — склон, які адказвае на пытанне каму-чаму?
Даварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зварыцца канчаткова; стаць гатовым для ўжывання. Мяса даварылася.
Давацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. дацца.

2. Дазваляць што-н. рабіць з сабой. Гэты конь споакойны, кожнаму даецца.

3. Лёгка засвойвацца. Матэматыка яму лёгка даецца. Не давацца ў крыўду — умець абараніць сябе.
Даваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. даць.

2. давай(це), часціца У спалучэнні з інфінітывам: незак. ці 1 ас. множны лік: буд. азначае запрашэнне зрабіць што-н. (размоўнае). Давай бегаць. Давайце паснедаем. З. давай, часціца з інфінітывам: незак. Ужыв. у знач. пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што-н. Раззлаваўся дзед, адперазаў папружку і давай гнаць падшыванцаў з саду.
Даваявацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Ваюючы, пацярпець няўдачу. Порт-Артур паў. Даваяваўся Курапаткін!
Даведацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што, чаго, про каго-што, аб кім-чым. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім-, чым-н. Многае або многа чаго даведаўся з кніг. З розных крыніц даведаўся пра дзейнасць Ф.Скарыны.

2. аб кім-чым, пра каго-што. Атрымаць даведку. Д. аб стане хворага.

3. Наведаць каго-н., прыйсці да каго-н. Д. бацькі. || незакончанае трыванне: даведвацца.
Даведачны
прыметнік
Які дае даведкі або змяшчае розныя даведкі. Даведачнае бюро. Даведачная кніга.
2009–2022. Беларусь, Менск.