РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 162
Даведка
назоўнік | жаночы род
1. Звесткі аб чым-н., атрыманыя кім-н. пасля пошукаў. Звярнуцца за даведкай.

2. Дакумент з такімі звесткамі. Д. з месца работы.
Даведнік
назоўнік | мужчынскі род
Даведачная кніга. Тэлефонны д. Арфаграфічны д.
Давезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Везучы, даставіць да месца. Д. да вокзала.

2. і чаго. Прывезці дадаткова таго, чаго не хапае. Д. цэменту на будоўлю. || незакончанае трыванне: давозіць.
Давеку
прыслоўе
Да канца жыцця. Маленькі сабака д. шчаня (з народнай творчасці).
Давер
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і давер'е.
Давер'е
назоўнік | ніякі род
Упэўненасць у чыёй-н. добрасумленнасці, шчырасці, у правільнасці чаго-н. і заснаваныя на гэтым адносіны да каго-, чаго-н. Лічбы не выклікаюць давер'я. Заслужыць д. народа.
Даверанасць
назоўнік | жаночы род
Дакумент, якім давяраецца каму-н. дзейнічаць ад імя таго, хто выдаў гэты дакумент. Д. на атрыманне пасылкі.
Давераны
прыметнік
Той, хто дзейнічае па чыёй-н. даверанасці. Давераная асоба. Паслаць свайго даверанага (назоўнік).
Даверлівы
прыметнік
Які легка давярае, адносіцца да ўсіх з давер'ем; заснаваны на давер'і. Д. чалавек. Даверлівыя адносіны. || назоўнік: даверлівасць.
Давернік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Асоба, якая выдала каму-н. даверанасць ад свайго імя. || жаночы род: даверніца. || прыметнік: даверніцкі.
2009–2022. Беларусь, Менск.