РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 162
Даверны
прыметнік
1. Які выказвае поўны давер каму-, чаму-н. Д. тон. Д. дакумент.

2. Які не падлягае паведамленню, сакрэтны. Давернае пісьмо. || назоўнік: давернасць.
Даверху
прыслоўе
Да самых верхніх краёў. Наліць у бочку вады д. Знізу даверху — 1) у любым месцы; 2) ад ніжэйшых інстанцый да вышэйшых.
Даверыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Паверыць каму-, чаму-н., паспадзявацца на каш-, што-н. Яму можна д., чалавек сумленны.
Давесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго (што) да чаго. Ведучы, даставіць да якога-н. месца. Д. старога да хаты.

2. што да чаго. Пракласці, правесці да якога-н. месца. Д. шашу да райцентра. З. што да чаго. Займаючыся якой-н. справай, работай, дасягнуць пэўнай мяжы. Д. справу да канца. 4, каго-што да чаго. Прывесці ў які-н. стан. Д. да слёз. 5. што да каго-чаго. Абавязаць да выканання (задання, разнарадкі і пад.). Д. план да кожнага. 6. Падагнаць, прыладзіць адно к аднаму. Д. аконную раму. Давесці да ведама (афіцыйнае) — паведаміць, перадаць многім, усім. Давесці да ручкі (размоўнае) — прывесці ў непрыгодны стан. Давесці да торбы (размоўнае) — прывесці да беднасці, да жабрацтва. || незакончанае трыванне: даводзіць.
Давесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пацвердзіць правільнасць чаго-н. фактамі, довадамі. Д. тэарэму. || незакончанае трыванне: даводзіць.
Давесціся
дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне
Здарыцца, прыйсціся. Давялося папрацаваць сакратаром сельсовета. || незакончанае трыванне: даводзіцца.
Давеяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Закончыць веянне чаго-н. Д. ячмень.
Давідна
прыслоўе
Да світання, пакуль не развіднее. Гарох змалацілі яшчэ д.
Давільны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Прызначаны для выціскання соку з ягад, садавіны. Д. прэс.
Давіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Адчуваць цяжкасць пры глытанні. Д. косткай. || закончанае трыванне: удавіцца і падавіцца.
2009–2022. Беларусь, Менск.