РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Жарало
назоўнік | ніякі род
Глыбокая адтуліна ў чым-н. Ж. гарматы. Ж. вулкана.
Жаргон
назоўнік | мужчынскі род
Умоўная мова якой-н. невялікай сацыяльнай групы, насычаная спецыфічнымі словамі і выразамі, якія адрозніваюцца ад агульнанароднай мовы, але не маюць сваёй фанетыкі і граматычнай сістэмы. Ж. маракоў. || прыметнік: жаргонны.
Жардзіна
назоўнік | жаночы род
Доўгі тонкі ствол ссечанага дрэва, ацярэблены ад галінак. || памяншальная форма: жэрдачка. || прыметнік: жярдзяны.
Жардыньерка
назоўнік | жаночы род
Падстаўка, скрынка ці кашолка для пакаёвых кветак. || прыметнік: жардыньерачны.
Жарліца
назоўнік | жаночы род
Рыбалоўная снасць для лоўлі шчупакоў і іншых драпежных рыб. || прыметнік: жарлічны.
Жарнасек
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які насякае жорны.
Жарнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.).

2. Моцна ўдарыць. Ж. бізуном па спіне.
Жаробка
назоўнік | жаночы род
Маладая кабыла (да трох гадоў).
Жарон
назоўнік | мужчынскі род
Млынавы камень, які служыць для размолу зерня на муку. Верхні, ніжні ж. || прыметнік: жаронавы.
Жароўня
назоўнік | жаночы род
Пасудзіна для гарачага вуголля, а таксама жалезная печка, якая наіраваецца вугалем. || прыметнік: жаровенны.
2009–2019. Беларусь, Менск.