РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Жаўта
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «жоўта...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. жаўтагруды, жаўтадзюбы, жаўтазём, жаўталісты, жаўтароты, жаўтаскуры.
Жаўтазель
назоўнік | мужчынскі род
Кустовая стэпавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі. || прыметнік: жаўтазелевы.
Жаўтацвет
назоўнік | мужчынскі род
Лугавая расліна з жоўтымі кветкамі. || прыметнік: жаўтацветны.
Жаўтлявы
прыметнік
Злёгку жоўты, жаўтаваты. || назоўнік: жаўтлявасць.
Жаўтляк
назоўнік | мужчынскі род
Пераспелы жоўты агурок.
Жаўток
назоўнік | мужчынскі род
У птушыным яйцы: густое жоўтае рэчыва. || прыметнік: жаўтковы і жаўточны.
Жаўтуха
назоўнік | жаночы род
1. Жоўтая афарбоўка скуры і слізістых абалонак, што назіраецца пры захворванні печані, жоўцевых шляхоў, а таксама крыві.

2. Тое, што і вірусны гепатыт. || прыметнік: жаўтушны.
Жаўцецца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Вылучацца сваім жоўтым колерам.
Жаўцець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца жоўтым. Лісце жаўцее.

2. Вылучацца сваім жоўтым колерам. Каля лесу жаўцелі аўсы. || закончанае трыванне: зжаўцець і пажаўцець.
Жаўцізна
назоўнік | жаночы род
Жоўты колер, жоўтае адценне чаго-н. У твары з 'явілася ж.
2009–2019. Беларусь, Менск.