РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 15
Жаданы
прыметнік
1. Такі, якога чакаюць, да якога імкнуцца. Ж. госць. Жаданыя пакупкі.

2. Любімы, дарагі. Мой адзіны, мой ж. чалавек!
Жадаючы
назоўнік | мужчынскі род
Ахвотнік. На экскурсію многа жадаючых.
Жадзён
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Які церпіць нястачу ў самым неабходным, ахвочы да чаго-н. Ён ж. скарынцы хлеба. Жадзён на вока (размоўнае неадабральнае) — пра зайздроснага, сквапнага чалавека.
Жадлівы
прыметнік | размоўнае
Зайздросны, прагны. || назоўнік: жадлівасць.
Жадункі
назоўнік | размоўнае
Дзіўныя жаданні, капрызы.
Жазло
назоўнік | ніякі род
1. Асобай формы, звычайна ўпрыгожаная палка, посах, якія служаць сімвалам улады, ганаровага становішча, звання. Фельдмаршальскае ж.

2. Стрыжань з дужкай, які даецца машыністу на чыгунцы як знак дазволу прадаўжаць шлях (спецыяльны тэрмін).

3. Кароткая палка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: жазловы. Жазловая сістэма рэгулявання руху паяздоў.
Жакан
назоўнік | мужчынскі род
Куля для стральбы з гладкаствольнага паляўнічага ружжа. || прыметнік: жаканны.
Жакей
назоўнік | мужчынскі род
1. Прафесійны яздок на скачках.

2. У цырку — артыст, які на неасядланым кані выконвае конна-акрабатычныя трукі. || прыметнік: жакейскі.
Жакет
назоўнік | мужчынскі род
1. Кароткае верхняе аддзенне, пераважна жаночае, пашытае ў талію.

2. Кароткі мужчынскі аднабортны сурдут (устарэлае). || памяншальна-ласкальная форма: жакецік. || прыметнік: жакетны.
Жакетка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і жакет. || прыметнік: жакетны.
2009–2019. Беларусь, Менск.