РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 30
Жахнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Моцна спалохаць, выклікаць жах.

2. Бліснуць (пра маланку, полымя і пад.). || незакончанае трыванне: жахаць.
Жаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Зразаць хлебныя злакі сярпамі ці жатнымі машынамі. Ж. жыта. || закончанае трыванне: зжаць.
Жбан
назоўнік | мужчынскі род | абласное
Тое, што і збан. || прыметнік: жбанны.
Жвавасць
назоўнік | жаночы род
Рухавасць, ажыўленасць.
Жвавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца больш жвавым, ажыўленым.
Жвавы
прыметнік
1. Поўны жыццёвых сіл, рухавы. Жвавае дзіця.

2. Бойкі, ажыўлены (пра гутарку). Жвавая гамонка.

3. Лёгкі ў рухах, шпаркі. Ж. сабака. Жвавыя коні.

4. Быстры, шустры, кемлівы. Ж. хлопец.
Жвачка
назоўнік | жаночы род
1. Паўгорнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота, а таксама гэта ежа. Жаваць жвачку.

2. Жавальная рызінка (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Нуднае, доўгае паўтарэнне аднаго і таго ж (размоўнае пагардлівае). Перажоўванне абрыдлай жвачкі.
Жвачны
прыметнік
Які жуе жвачку. Жвачныя жывёлы.
Жвір
назоўнік | мужчынскі род
Асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужываецца ў будаўнічых, дарожных работах. || прыметнік: жвіровы.
Жвірынка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Крупінка жвіру.
2009–2019. Беларусь, Менск.