РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 30
Жабрачыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і жабраваць.
Жабры
назоўнік | жаночы род
Органы дыхання рыб і некаторых водных жывёлін. Узяць за ж. каго-н. (пераноснае значэнне: прымусіць да чаго-н.). || прыметнік: жабравы.
Жабурынне
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Жабіна ікра.
Жабяня (жабянё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня жабы (у 1 і 2 знач.).
Жавала
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Верхнія пярэднія сківіцы ў ротавым апараце ракападобных і насякомых.
Жавальны
прыметнік
Які служыць для жавання. Ж. апарат. Жавальная рызінка (гулка).
Жаваранак
назоўнік | мужчынскі род
Пеўчая птушка атрада вераб'іных. || прыметнік: жаваранкавы. Сямейства жаваранкавых (назоўнік).
Жаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Размінаць ежу або што-н. зубамі. Ж. кавалак хлеба.

2. пераноснае значэнне: Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж. Ж. якое-небудзь пытанне. || назоўнік: жаванне.
Жавель
назоўнік | мужчынскі род
Хлорысты раствор, едкая зеленавата-жоўтая вадкасць, якая выкарыстоўваецца для адбелкі тканін. || прыметнік: жавелевы. Жавелевая вада.
Жаданне
назоўнік | ніякі род
1. Цяга да ажыццяўлення чаго-н., унутранае імкненне. Гарэць жаданнем. Ж. перамогі.

2. Прадмет захаплення, мары і пад. Тэатральная сцэна — вось яго ж.
2009–2019. Беларусь, Менск.