РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5
Зганіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Даць ганьбу каму-, чаму-н. Суседка зганіла маю пакупку.
Зганяць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Гонячы, прымусіць пабыць дзе-н. і вярнуцца назад. З. коней на вадапой. З. машыну ў горад.
Згарнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Скруціцца трубкай. Ватман згарнуўся ў скрутак.

2. Загнуўшыся з краёў, закрыцца (пра пялёсткі, лісце).

3. Легчы, сагнуўшыся, скруціцца. З. пад дрэвам і заснуць.

4. пераноснае значэнне Скараціцца, зменшыцца. Прадпрыемства згарнулася.

5. Пра вадкасць: загусцець, утварыўшы камячкі. Кроў згарнулася. || незакончанае трыванне: згортвацца.
Згарнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць. Жанчына згарнула хустку. З. газету.

2. Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).

3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае). З. збожжа ў кучу.

4. пераноснае значэнне: Скараціць, зменшыць. З. вытворчасць. || незакончанае трыванне: згортваць. || назоўнік: згортванне.
Згарэлы
прыметнік
Які згарэў, спалены. Згарэлая салома.
Згасаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і гаснуць. Агонь згасае. Сілы згасаюць (пераноснае значэнне).
Згаслы
прыметнік
Які згас; пагаслы. Згаслае вогнішча.
Згіб
назоўнік | мужчынскі род
1. Дугападобнае скрыўленне. З. ракі.

2. Месца, па якім што-н. сагнута або згібаецца. Лакцявы з.:
Згінацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і гнуцца.
Згінаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і гнуць (у 1 і 2 знач.).
2009–2019. Беларусь, Менск.