РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5
Згубны
прыметнік
Які вядзе да згубы, пагібельны. З. агонь артылерыі. || назоўнік: згубнасць.
Згуляцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумеснай гульні. Футбольная каманда згулялася. || незакончанае трыванне: згульвацца.
Згуртаваны
прыметнік
Дружны, аднадушны, арганізаваны. З. калектыў. || назоўнік: згуртаванасць.
Згуртавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сабрацца ў гурт. Каля дрэва згуртавалася цэлая грамада людзей.

2. пераноснае значэнне: Дасягнуць аднадушнасці ў поглядах, дзеяннях. З. вакол думкі вучоных. || незакончанае трыванне: згуртоўвацца. || назоўнік: згуртоўванне. || назоўнік: згуртаванне.
Згуртаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аб'яднаць, наблізіўшы аднаго да другога. З. жывёлу.

2. пераноснае значэнне: Дабіўшыся адзінства, згуртаванасці, аб'яднаць. З. брыгаду. || незакончанае трыванне: згуртоўваць. || назоўнік: згуртаванне.
Згуснуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Згусціцца, загусцець. Кісель згус.
Згустак
назоўнік | мужчынскі род
Камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці. З. крыві. З. энергіі (пераноснае значэнне: пра вельмі энергічнага чалавека). || прыметнік: згусткавы.
Згусціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць густым ці больш густым. Цеста згусцілася. Хмары згусціліся. || незакончанае трыванне: згушчацца. || назоўнік: згушчэнне.
Згусціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць густым або больш густым. З. малако. З. фарбы (пераноснае значэнне: у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.). || незакончанае трыванне: згушчаць. || назоўнік: згушчэнне.
2009–2019. Беларусь, Менск.