РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здымачны
прыметнік
Які служыць для здымкі, ажыццяўляе здымку. Здымачная група. Здымачная пляцоўка.
Здымны
прыметнік
Такі, які можна зняць, не прымацаваны да чаго-н. Здымнае кола.
Здыхата
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Павальная гібель жывёлы ў час эпідэміі.

2. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.).
Здыхацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і аддыхацца. Так бегла, што цяпер з. не магу.
Здыхаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Паміраць (пра жывёлу і, груба, пра чалавека). З. ад нуды (пераноснае значэнне: вельмі нудзіцца, сумаваць; размоўнае).
Здыхляк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Пра слабага, худога чалавека.
Здыхляціна
назоўнік | размоўнае
1. ж. Труп дохлай жывёліны.

2. пераноснае значэнне, м. і ж. Тое, што і здыхляк (жартаўлівае і пагардлівае).
2009–2019. Беларусь, Менск.