РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здаўмецца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Дадумацца да чаго-н., здагадацца пра што-н. 3., у чым справа.
Здаўна
прыслоўе
З даўніх часоў. Так тут з. вядзецца.
Здацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Спыніўшы супраціўленне, прызнаць сябе пераможаным. З. ў палон.

2. Аслабець, страціць сілы. Апошні год ён зусім здаўся.

3. Даверыцца каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н. Я на вас здаўся, а вы тут вось што робіце. || незакончанае трыванне: здавацца. || назоўнік: здача.
Здацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паказацца ў якім-н. выглядзе. Ён нам здаўся не такім, як быў.

2. безасабовая форма, каму. Узнікнуць у думках, адчуваннях, уявіцца. Ці хто стукнуў у дзверы, ці мне здалося? || незакончанае трыванне: здавацца.
Здацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Спатрэбіцца. Нашто я там каму здаўся?
Здаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Перадаць каму-н. (пра наяўнае, выкананае, даручанае). З. рэчы ў багаж. З. дакументы ў архіў. З. дзяжурства. З. хлеб дзяржаве. З. манаграфію ў друк. З. затрыманага ў міліцыю.

2. Аддаць у наём. З. пакой кватарантам. З. зямлю ў арэнду.

3. Уступіць, аддаць непрыяцелю (у выніку няўдачнага бою ці без бою). З. горад. З. пазіцыі (таксама пераноснае значэнне).

4. Аслабіць, зменшыць, не справіўшыся. З. тэмп работы.

5. Раздаць у гульні (карты).

6. Вытрымаць іспыты на веды, уменне. З. залік. З. нормы па бегу.

7. Стаць слабейшым, цішэйшым, горшым (размоўнае). Пад вясну мароз здаў. Сэрца здало. Машына здала. || незакончанае трыванне: здаваць. || назоўнік: здача.
Здача
назоўнік | жаночы род
1. гл. здаць.

2. Лішак грошай, які вяртаецца пры разліку. Атрымаць здачу. З. з пяці тысяч рублёў. Даць здачы каму (размоўнае) — адказаць ударам на ўдар.
Здвоіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць што-н. двайным. З. нітку.

2. Занава размясціць у страі ў дзве шарэнгі. З. рады. || незакончанае трыванне: здвойваць. || назоўнік: здвойванне. || назоўнік: здваенне.
Здзейсніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ажыццявіцца, збыцца. Мая мара здзейснілася. || незакончанае трыванне: здзяйсняцца. || назоўнік: здзяйсненне.
Здзейсніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ажыццявіць, ператварыць у рэчаіснасць. З. планы.

2. Зрабіць што-н. незвычайнае. З. подзвіг. || незакончанае трыванне: здзяйсняць. || назоўнік: здзяйсненне.
2009–2019. Беларусь, Менск.