РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здзіраць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і драць (у 2 знач.). З. скуру. З. кару.
Здзірванелы
прыметнік
Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван. З. курган. || назоўнік: здзірванеласць.
Здзіўленне
назоўнік | ніякі род
Уражанне ад чаго-н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні.
Здзіўляючы
прыметнік
Які выклікае здзіўленне, незвычайны. Імчацца са здзіўляючай хуткасцю.
Здзічэлы
прыметнік
1. Які здзічэў, стаў дзікім. З. кот.

2. Які выражае дзікасць, безразважнасць. З. выгляд. З. позірк. || назоўнік: здзічэласць.
Здзьмухаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дзьмухаючы, скінуць, сагнаць. З. пыл са стала. || незакончанае трыванне: здзьмухваць. || аднакратны дзеяслоў: здзьмухнуць.
Здзьмуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ачысціць ад чаго-н. або знесці што-н. струменем паветра, ветру. Вецер здзьмуў паперу. || незакончанае трыванне: здзімаць.
Здзяйсняльны
прыметнік
Такі, які можна здзейсніць. Здзяйсняльныя жаданні. || назоўнік: здзяйсняльнасць.
Здзяўбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Дзеўбучы, з'есці. Кураняты здзяўблі тварог.

2. Дзеўбучы, зрабіць ямкі; параніць у многіх месцах. Пеўні здзяўблі адзін аднаго. Пешняй здзяўблі тратуар. || незакончанае трыванне: здзёўбваць.
Здоба
назоўнік | жаночы род
1. Тлушч, цукар і яйкі, што дабаўляюцца ў цеста. Дабавіць здобы ў цеста.

2. зборны назоўнік: Вырабы са здобнага цеста. Напячы здобы.
2009–2019. Беларусь, Менск.