РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здобны
прыметнік
Прыгатаваны на малацэ, масле, яйках і пад. Здобная булка.
Здобрыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і раздобрыцца.
Здолець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. з інфінітывам: Быць у стане зрабіць, выканаць што-н. Я здолею рашыць гэту задачу.

2. з інфінітывам: Атрымаць магчымасць зрабіць што-н. пры пэўных абставінах. Учора я не здолеў паехаць.

3. Адолець, асіліць. Агульнымі намаганнямі ўсё можна з.
Здольнасць
назоўнік | жаночы род
1. Прыродны дар, таленавітасць. Чалавек з вялікімі здольнасцямі.

2. Уменне, а таксама магчымасць утвараць якія-н. дзеянні. З. рухацца. Прапускная з. дарог. Пакупная з. насельніцтва.
Здольны
прыметнік
1. Які мае здольнасці да чаго-н., таленавіты. З. інжынер. З. да матэматыкі.

2. Які можа што-н. зрабіць; які валодае пэўным уменнем. З. да ўсякай работы. Гэты чалавек на ўсё з. (ні перад чым не спыніцца).
Здор
назоўнік | мужчынскі род
Нутраное свіное сала. Мазаць бліны здорам. || прыметнік: здоравы.
Здорава
прыслоўе | размоўнае
1. Вельмі моцна. Ну і з. ж бухаюць гарматы.

2. Вельмі добра, выдатна. Зроблена з.
Здохлы
прыметнік
1. Тое, што і дохлы. Здзіраць скуру са здохлага каня.

2. пераноснае значэнне: Слабы,; кволы (размоўнае). Чаго ён такі з. ў вас? || назоўнік: здохласць.
Здрабнелы
прыметнік
Які здрабнеў, дробны, схуднелы. З. твар. Здрабнелая жывёла.
Здравіца
назоўнік | жаночы род | высокае
Тост за здароўе. З. ў гонар пераможцаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.