РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здрада
назоўнік | жаночы род
1. Здрадніцтва інтарэсам радзімы, пераход на бок ворага. З. радзіме.

2. Парушэнне вернасці каму-, чаму-н. З. сябру. З. ідэалам.
Здрадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Перайсці на бок ворага, прадаць. З. радзіме.

2. Парушыць вернасць. З. сябру. З. сабе (зрабіць што-н. насуперак сваім перакананням).

3. пераноснае значэнне, каму. Перастаць служыць; аслабець (пра сілы, здольнасці, пачуццёвыя ўспрыманні). Памяць здрадзіла ёй. Сілы здрадзілі спартсмену. || незакончанае трыванне: здраджваць.
Здрадлівы
прыметнік
1. Які можа здрадзіць, прадажны. З. чалавек.

2. Які заключае ў сабе здраду, з'яўляецца здрадай. З. учынак.

3. пераноснае значэнне: Падманлівы, каварны, які ўтойвае ў сабе што-н. непрыемнае. Здрадлівая ўсмешка. З. лёд. || назоўнік: здрадлівасць.
Здраднік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто здрадзіў каму-, чаму-н., прадаў каго-, што-н. З. народа. || жаночы род: здрадніца. || прыметнік: здрадніцкі.
Здрадніцтва
назоўнік | ніякі род
Паводзіны, учынкі здрадніка.
Здранцвелы
прыметнік
Які страціў адчувальнасць, гібкасць, адзеравянелы. Здранцвелыя ад холаду пальцы. Быць у здранцвелым стане (таксама пераноснае значэнне). || назоўнік: здранцвеласць.
Здраўніца
назоўнік | жаночы род
Агульная назва санаторыяў, дамоў адпачынку. Дзіцячая з.
Здрахлелы
прыметнік
Слабы, хілы ад старасці або спарахнелы, струхнелы. З. чалавек. Здрахлелая хата.
Здружыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зблізіцца, пасябраваць. || незакончанае трыванне: здружвацца.
Здружыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Звязаць дружбай, зблізіць. Іх здружыла праца. || незакончанае трыванне: здружваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.