РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2
Зона
назоўнік | жаночы род
Поле, паласа, прастора паміж якімі-н. межамі, дзвюма лініямі ці ўздоўж якой-н. лініі, а таксама наогул пэўная тэрыторыя, вобласць, што характарызуецца якой-н. агульнай прыметай. Пагранічная з. Прыгарадная з. Бяз'ядзерная з. З. тундры. З. адпачынку. || прыметнік: зонны і занальны. Зонны тарыф. Занальная доследная станцыя.
Зонд
назоўнік | мужчынскі род
1. Назва розных інструментаў і прыбораў у выгладзе стрыжня, трубкі, якія ўжыв. для даследавання ўнутранай поласці арганізма, глебы і пад.

2. Паветраны шар з самапісным прыборам для метэаралагічных назіранняў.
Зорка
назоўнік | жаночы род
1. Нябеснае цела, якое можна бачыць простым вокам у форме ззяючай кропкі на начным небе. Палярная з. З. першай велічыні (таксама пераноснае значэнне: пра выцатнага дзеяча мастацтва, навукі). Узыходзячая з. (таксама пераноснае значэнне пра чалавека: новая славутасць). Зорак з неба не хапае (пераноснае значэнне: пра звычайнага, нічым не прыметнага чалавека). Верыць у сваю зорку (пераноснае значэнне: у свой лёс).

2. пераноснае значэнне: Пра дзеяча мастацтва, навукі, спартсмена.

3. Фігура, а таксама прадмет з трохвугольнымі выступамі па акружнасці. Пяціканцовая з. Марская з. (жывёліна). || прыметнік: зорны. Зорная карта. Зорная ноч (з добра бачнымі зоркамі). Зорная часіна для каго — момант найвышэйшага ўздыму, напружання і выпрабавання сіл, вялікі поспех, трыумф.
Зоркі
прыметнік
1. Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы. Зоркае вока.

2. пераноснае значэнне: Праніклівы, пільны. Быць зоркім і пільным на варце. || назоўнік: зоркасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.