РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 233
Забяспечаны
прыметнік
Які жыве ў матэрыяльным дастатку; Забяспечанае жыццё. З. чалавек. || назоўнік: забяспечанасць.
Забяспечыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця. З. сваю сям'ю прадуктамі.

2. каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці. З. горад электраэнергіяй.

3. Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным. З. мір ва ўсім свеце. З. выкананне плана. || незакончанае трыванне: забяспечваць. || зваротны стан: забяспечыцца. || незакончанае трыванне: забяспечвацца. || назоўнік: забеспячэнне.
Завабіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н. З. звера ў пастку

2. Зачараваць сваім хараством, прывабіць. || незакончанае трыванне: завабліваць.
Заваблівы
прыметнік
Які заваблівае, прывабны. Заваблівыя вочы. || назоўнік: заваблівасць.
Завад
назоўнік | мужчынскі род
У выразе і заваду няма (размоўнае) — няма і ніколі не было. Ласёў тут і заваду няма.
Завадатай
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і завадатар.
Завадатар
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто пачынае, арганізоўвае што-н., з'яўляецца ініцыятарам чаго-н., зачыншчык, верхавод. || жаночы род: завадатарка.
Завадзіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пашкодзіць. Лішняя капейка не з. Гэта яго здароўю не з.
Завадзь
назоўнік | жаночы род
Невялікі заліў ракі ці возера з запаволеным цячэннем. Ціхая завадзь — бяспечнае, спакойнае месца.
Завадны
прыметнік
З заводам, які прыводзіцца ў дзеянне заводам (у 3 знач.). Завадная лялька.
2009–2019. Беларусь, Менск.