РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 233
Заварушыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць варушыцца, прыйсці ў рух. Дзіця заварушылася ў калысцы. Трава заварушылася пад ветрам.
Заварушыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць варушыць. З. пальцамі. Вецер заварушыў кусты.
Заварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Настаяцца ў вары. Чай заварыўся.

2. пераноснае значэнне: Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; размоўнае). Заварылася справа. || незакончанае трыванне: заварвацца.
Заварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што і чаго. Прыгатаваць навар, настой з чаго-н. ці абдаць варам пры гатаванні чаго-н. З. чай. З. ліпавага цвету. З. цеста.

2. Заліць, запоўніць пустоты ў металічным ліцці (спецыяльны тэрмін).

3. пераноснае значэнне: Распачаць рабіць што-н. (клапатное, непрыемнае; размоўнае). З. справу. || незакончанае трыванне: заварваць. || назоўнік: заварка і заварванне.
Завастрыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць вострым (у 1 знач.). Нос завастрыўся (стаў танчэйшым к кончыку пры схудненні).

2. пераноснае значэнне: Больш рэзка, больш ясна абазначыцца. Пытанне завастрылася. || незакончанае трыванне: завастрацца і завострывацца.
Завастрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць вострым (у 1 знач.). З. аловак.

2. пераноснае значэнне: Больш рэзка абазначыць галоўнае, істотнае ў чым-н., падкрэсліць. З. пытанне. Завастрыць увагу на чым — сканцэнтраваць увагу на чым-н. || незакончанае трыванне: завастраць і завострываць.
Заваявальнік
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і заваёўнік.
Заваявальны
прыметнік
Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; заваёўніцкі, захопніцкі. Заваявальныя войны.
Заваяванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. заваяваць.

2. Тое, што і заваёва (у 2 знач.).
Заваяваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Захапіць вайной. З. краіну.

2. пераноснае значэнне: Дамагчыся, дасягнуць чаго-н. сваёй дзейнасцю. З. аўтарытэт. З. сабе становішча. || незакончанае трыванне: заваёўваць. || назоўнік: заваёва і заваяванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.