РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 233
Заведамы
прыметнік
Наперад добра вядомы, несумненны (звычайна пра што-н. адмоўнае). З. нягоднік. Заведамая хлусня. Заведама (прыслоўе) непраўдзівыя звесткі.
Завезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Везучы, даставіць куды-н., адвезці. З. на работу.

2. Везучы, накіраваць куды-н. вельмі далёка, не туды, куды належыць і пад. З. ў глуш. Завёз невядома куды.

3. Даставіць па прызначэнню. З. тавары ў магазін || незакончанае трыванне: завозіць. || назоўнік: завоз.
Завельмі
прыслоўе | размоўнае
Занадта, празмерна, болып, чым трэба. З. падрабязна.
Заверыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго (што) у чым. Запэўніць у верагоднасці чаго-н., паручыцца за што-н. «Усё будзе зроблена як мае быць», — заверыў старшыня.

2. Засведчыць, змацаваўшы подпісам, пячаткай. З. подпіс. З. дакумент. || незакончанае трыванне: завяраць. || назоўнік: завярэнне, завяранне і заверка.
Завеса
назоўнік | жаночы род
1. Адна з дзвюх металічных пласцін, якімі прымацоўваюцца да вушака дзверы, аконныя рамы і пад. Дзверы на новых завесах.

2. Тое, што і заслона (у 1 знач.). Снежная з. З. туману. || памяншальная форма: завеска.
Завесіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Закрыць фіранкай. З. вокны. || незакончанае трыванне: завешваць. || зваротны стан: завесіцца. || незакончанае трыванне: завешвацца.
Завесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ведучы, змясціць куды-н., увесці. З. каня ў стайню.

2. Ведучы, даставіць куды-н. мімаходам, па дарозе. З. дзіця ў сад.

3. Ведучы, накіраваць куды-н., вельмі далёка, не туды, куды належыць. З. ў балота.

4. Устанавіць, арганізаваць. З. новыя парадкі. У нас так заведзена.

5. Набыць, абзавесціся кім-, чым-н. З. пчол. З. гаспадарку.

6. Пачаць што-н. (што абазначаецца назоўнікам). З. гаворку. З. песню. З. дружбу.

7. Прывесці ў дзеянне, пусціць у ход (механізмы). З. гадзіннік. З. матор. || незакончанае трыванне: заводзіць. || назоўнік: завод і заводка.
Завесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пачаць вадзіцца, зрабіцца наяўным. Завялося знаёмства. Грошы завяліся.

2. Узнікнуць, распладзіцца. У садзе завяліся шкоднікі.

3. Пачаць дзейнічаць, будучы заведзеным (гл. завесці ў 7 знач.). Гадзіннік завёўся. Матор не завёўся.

4. Пачаць спрэчку, бойку і пад. з кім-н. (размоўнае). З. сварыцца з кім-н. Ужо завёўся на паўдня (пераноснае значэнне: гаварыць надта доўга і бесперастанку). || незакончанае трыванне: заводзіцца.
Завешаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Павесіць на ўсёй прасторы чаго-н. З. двор бялізнай. || незакончанае трыванне: завешваць.
Завея
назоўнік | жаночы род
Снежная бура, мяцеліца. || прыметнік: завейны.
2009–2019. Беларусь, Менск.