РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 233
З'яднацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў. З. супраць агульнага ворага. || незакончанае трыванне: з'ядноўвацца. || назоўнік: з'яднанне.
З'яднаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў. З. народныя масы. || незакончанае трыванне: з'ядноўваць. || назоўнік: з'яднанне.
З-за
прыназоўнік
1. Ужыв. пры абазначэнні напрамку, руху адкуль-н., з месца, закрытага чым-н., з супрацьлеглага боку чаго-н. Выглядваць з-за дзвярэй. Дом віднеецца з-за агароджы. Вылезці з-за стала.

2. Ужыв. пры ўказанні на прычыну, падставу дзеяння або пры ўказанні на асобу, што з'яўляецца прычынай чаго-н. Спрачацца з-за дробязей. З-за яго столькі непрыемнасцей.
З-над
прыназоўнік
Ужыв. пры абазначэнні прадмета ці месца, зверху або з верхняй часткі якога накіравана дзеянне. 3-над Прыпяці даносілася песня.
З-пад
прыназоўнік
1. Абазначае накіраванасць дзеяння з якога-н. месца, што знаходзіцца пад чым-н. Выбрацца з-пад снегу.

2. Абазначае накіраванасць дзеяння, паяўлення з якога-н. месца, што знаходзіцца каля чаго-н. Прыехалі з-пад Баранавіч.

3. Указвае на вызваленне ад якога-н. становішча, стану і пад. Выйсці з-пад агню. Уцячы з-пад варты.

4. Указвае на былое прызначэнне прадмета як ёмішча для чаго-н. Бутэлька з-пад малака.
За
прыстаўка
1. Утварае дзеясловы са знач.: 1) пачатку дзеяння, напр. заапладзіраваць, захварэць, закрычаць, заспяваць, забегаць, замахаць; 2) закончанасць, вынік дзеяння або стану, напр. забяліць, завязаць, запакаваць, засохнуць, зацвярдзець; 3) выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напр. забавіцца, загаварыцца, захваліць; 4) распаўсюджанне дзеяння за якія-н. межы, напр. заехаць (за дом), зайсці (за сцяну), заслаць (на край свету); 5) адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем, напр. забегчы, заехаць, загпянуць (да знаёмых). ІІ. Утварае назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі са знач.: які знаходзіцца на тым баку чаго-н., ззаду або за межамі чаго-н., напр. заакіянскі, завуголле, загародны, задворкі, залетась, заўчора. ІІІ. Утварае якасныя прыметнікі і прыслоўі і абазначае перавышэнне якасці, напр. завельмі, завузкі, завялікі, замнога, занадта. ІV. Утварае прыслоўі са знач.: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напр. замалада, засветла, зацемна, зацепла.
Заа
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «зоа..», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. заалогія, заапарк, заатэхнік, зааферма, зааэкспарт.
Заадно
прыслоўе
1. Сумесна, у згодзе. Быць, дзейнічаць з. або з. з кім-н.

2. Адначасова з чым-н., мімаходам. Захапі там з. і вядро ў хату.
Заакіянскі
прыметнік
Які знаходзіцца за акіянам, які прыбыў, прывезены з-за акіяна. Заакіянскія краіны. З. місіянер. Заакіянскія тавары.
Заалогія
назоўнік | жаночы род
Навука, якая вывучае жывёльны свет. || прыметнік: заалагічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.