РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 233
Заахвочвальны
прыметнік
Прызначаны для заахвочвання. Заахвочвальная ўзнагарода. Заахвочвальныя прэміі.
Заахвочванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. заахвоціць.

2. Тое, што заахвочвае каго-н. да чаго-н., пахвала, узнагарода. Атрымаць з. ад кіраўніцтва.
Забабонны
прыметнік
Прасякнуты забабонамі, заснаваны на забабонах. Забабонныя людзі. || назоўнік: забабоннасць.
Забабоны
назоўнік
Вера ў таямнічыя сілы, у тое, што некаторыя з'явы і падзеі з'яўляюцца праяўленнем звышнатуральных сіл; прымхі.
Забава
назоўнік | жаночы род
Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць. Дзіцячыя забавы.
Забавіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася, запазніцца. З. ў горадзе.

2. Загуляцца. Дзяўчынка забавілася лялькамі.
Забагацець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаць багатым; разбагацець.
Забадаць
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Забалочанае месца.
Забалабоніць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Зазвінець, забрынкаць.

2. Пачаць гаманіць, балбатаць.
Забалаціраваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Не выбраць пры балаціроўцы. З. кандыдата.
2009–2019. Беларусь, Менск.