РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 233
Забалбатацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Захапіцца балбатнёй.
Забалбатаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пачаць балбатаць. Нешта забалбатаў і пайшоў.

2. Забулькатаць, забулькаць (пра ваду і пад.).
Забалець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць балець. Забалелі вочы.
Забалоціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ператварыцца ў балота. Бераг забалоціўся. || незакончанае трыванне: забалочвацца.
Забалочаны
прыметнік
Які ператварыўся ў балота, стаў топкім. З. луг. || назоўнік: забалочанасць.
Забараніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каму што або з інфінітывам: Не дазволіць што-н. рабіць 3. курэнне. З. ірваць кветкі на клумбах.

2. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання. З. прапаганду вайны. З. азартныя гульні. || незакончанае трыванне: забараняць. || назоўнік: забарона.
Забаронны
прыметнік
Які з'яўляецца забаронай, забяспечвае забарону. Забаронныя меры. Забаронная зона. || назоўнік: забароннасць.
Забарсаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Працягнуць аборы ў вушкі лапця.
Забарсні
назоўнік | жаночы род
Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі. || прыметнік: забарсневы.
Забаставаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аб'явіць забастоўку, пачаць баставаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.