РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дрыгва
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XII
XIII
XIV
XV
XVI
XVII
XVIII
XIX
XX
XXI
XXII
XXIII
XXIV
XXV
XXVI
XXVII
XXVIII
XXIX
XXX
XXXI
XXXII
XXXIII
XXXIV
XXXV
XXXVI
IV
        
IV

        
        Дзед Талаш не зразу пайшоў на сваю сядзібу. Яго пацягнула на тое месца, дзе стаяў стажок і дзе адбылася яго баталія з жалнерамі. Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна ўзіраецца перад сабою. Стажка не было. Адно толькі стажарышча, прысыпанае снегам, чарнелася засохлымі дубовымі галінамі. У гэты момант раптам штось мільгнула непадалёку ад стажарышча. Пазірае дзед Талаш – чалавечая постаць! Хто ж бы гэта быў такі? То зліваючыся з мрокам, то выступаючы з яго, постаць невядомага чалавека пасоўвалася ў дзедаў бок.
        На тым месцы, дзе быў стажок, яна запынілася на моманту пастаяла, паслухала, а потым накіравалася ў хмыз. Яшчэ момант, і пачуўся нясмелы воклік:
        – Го-го!
        – Го! – адгукнуўся дзед Талаш, пазнаўшы голас свайго Панаса.
        Бацька і сын сышліся ў хмызняку.
        – А я цябе каравулю, бацька! – ціхім голасам загаманіў Панас.
        – Ну? – адазваўся стары Талаш, адчуваючы нешта новае ў голасе сына.
        – У вёсцы палякі... Цябе шукаюць.
        Бацька і сын прымоўклі на момант.
        – Ты сёння дома не начуй, – парушыў маўчанне Панас.
        Стары Талаш пачухаў патыліцу.
        – А як маці? – запытаў ён.
        – Нічога. Напалохалася трохі палякаў. Баіцца, каб не злавілі цябе. Кажа, каб ты не ішоў цяпер дадому... Вось хлеб і сала.
        Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі. Некалькі часу торба заставалася ў Панасавых руках. Стары маўчаў, як бы ўзважваючы словы свайго сына, а потым моўчкі ўзяў торбу.
        – А сена ўсё забралі?
        – Усё... Аставаўся возік, дык загадалі Максіму адвезці і той.
        – Го, абармоты! Няма на іх упадку! – з горыччу патрос дзед галавою. – I чым жа худобу карміцьмем?.. Максім яшчэ не вярнуўся?
        – Не.
        Прымоўклі. Густы мрок звісаў пад Палессем. У аголеных кустах пашумліваў вецер, і маркотна шуршэлі белыя струменні снегу ў парыжэлай траве. Сяло прытоена маўчала. Толькі сабакі, патрывожаныя ўварваннем няпрошаных гасцей, запоўніўшых двары, пераклікаліся злосна-варожым брэхам і жудасным падвываннем.
        – Вернецца Максім, дык няхай паедзе да Лабузы ў Прыцькі пазычыць сена, – старога дужа заклапочвала пытанне аб корме для жывёлы.
        – Ды мы худобу пракормім, – падвясельваў бацьку Панас, – сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін – не падохне жывёла.
        – Эге ж, старайцесягсынку!
        – Ты, бацька, ідзі ў Макушыц,да Параскі і жыві там. Калі што, дык я падбягу туды. \
        Параска – замужняя дзедава д^чка.
        – Э, – махнуў рукою дзед Талаш, – аба мне, сынку, клопат малы... Не ведаеш, як многа тут палякаў?
        Відаць, дзеда Талаша займалі нейкія думкі.
        – Многа! – панізіў голас Панас, – не меней як дзвесце! Ды кажуць, што і ў Вепрах іх чортава цьма.
        На развітанне ўмовіліся, дзе сустрэнуцца заўтра. I наказаў яшчэ дзед Панасу быць асцярожным ды прачуваць сёе-тое аб паляках. Назначылі час сустрэчы і разышліся.
        Дні трывог, страху і непакою пачаліся для дзеда Талаша і яго сям'і. Гаравала бабка Наста. Гэткае ж ліха ўварвалася ў іх жыццё! I дзе тая справядлівасць на свеце? За што павінен бадзяцца стары? Каго ён чапаў? Каму замінаў жыць, што ён змушаны цяпер, як бяздомнік, туляцца па лясах, па чужых кутках? I так шкада ёй стала старога, і такі жаль агарнуў яе, што яна заплакала. I Максіма з канём пагналі невядома куды. Сваё ж дабро прымусілі везці нейкаму лысаму чорту, а худоба здыхай з голаду. Ды яшчэ ці пусцяць яго, ці вернецца? Сям'я разбіта, параскідана, і невядома, як яно што будзе.
        Сядзіць бабка Наста адна ў хаце. Газовачка цьмяна курыць на пяколку. А ў хаце так ціха! Так маўкліва і няветла пазірае ў вокны з двара ноч, і ціхенька скаголіць у коміне вецер, як бы ўторыць невясёлым бабчыным думкам.
        Стук у дзверы распужаў гэтыя думкі.
        Бабка наўперад зірнула ў акенца.
        – Гэта я! – пачуўся голас з двара каля дзвярэй.
        Бабка Наста адчыніла дзверы.
        – Ну, што? – запытала Панаса.
        – Бачыўся з бацькам. Перадаў яму харчы.
        – Куды ж ён пайшоў?..
        – Пайшоў... Казаў, каб за яго не баяліся... Напэўна, да Параскі пойдзе... Заўтра ён прыйдзе ў зацемкі.
        У бабкі Насты трохі адлягло ад сэрца.
        Гутарка перайшла на палякаў. Нічога добрага спадзявацца ад іх нельга. Нягодныя, памаўзлівыя, з людзьмі абыходзяцца не па-людску.
        Да бабкі Насты заходзіла Агата Смыга. Пераказвала аб розных учынках польскіх жалнераў. Да маладзіц і дзяўчат прыстаюць, па клецях лазяць, шворацца, бяруць гаспадарскае дабро. Смаж ім яечню, скваркі пячы. А чуць што не так, дык бізун у ход пускаюць.
        Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў у палякаў. I злы ж на іх Максім! I весці прывёз невясёлыя, Расправу чыніць польскае начальства над тымі, хто браў панскае дабро ў маёнтках і сек панскі лес. А пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць.
        – I няўжо ж асядуць яны тут на нашу галаву? – уздыхнула бабка Наста.
        Панылы быў настрой у хаце дзеда Талаша.
        Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы. Было трохі і вусцішна аднаму сярод цемрадзі і глухмені лесу. Сякера за поясам давала трохі смеласці. Дзед Талаш напэўна і сам не адказаў бы сабе, каго яму болей страшна: нячыстай сілы, вера ў якую ўсё ж такі тлелася дзесь у закарвашках дзедавай душы, звера ці ліхога чалавека ў вобразепольскіхжалнераў. Ноч.адзінота і страх хілілі дзедаву думку на зброю. Зусім іначай пачуваўся б ён, калі б у яго руках быў надзейны друг – добрая стрэльба. У дзеда Талаша, прызнацца, стрэльба і ёсць, і схавана яна якраз у лесе, схавана разам з баявымі прыпасамі: порахам, пістонамі, шротам, кулямі, гранкулькамі і ўсімі іншымі рэчамі. Трымаць яе дома ў гэты неспакойны час было не з рукі. Прыпамінаецца дзеду Талашу, што па лясах шмат схавана зброі, і зброі настаяшчай. Можа, прыйдзе такі час, калі яна спатрэбіцца людзям.
        З гэтымі думкамі падыходзіць незаметна дзед Талаш да таго месца, дзе схаваў ён сваю стрэльбу. Але ўсё ж такі трохі патупаў, покі натрапіў поначы на дуплістае дрэва, якому даручыў ён сваю старую прыяцельку.
        Выцягнуў яе дзед Талаш з дупла, агледзеў, узвёў брамку, праверыў – служыць яшчэ акуратна стары таварыш яго лясных паходаў. Надзеў праз плячо паляўнічую раменную торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам, засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады насадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.