РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дрыгва
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XII
XIII
XIV
XV
XVI
XVII
XVIII
XIX
XX
XXI
XXII
XXIII
XXIV
XXV
XXVI
XXVII
XXVIII
XXIX
XXX
XXXI
XXXII
XXXIII
XXXIV
XXXV
XXXVI
X
        
X

        Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамікрохкай.шапаткой шэрані. Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго ранішняга зімняга спакою. Толькі дзесь у гушчары галін суха палускваў мароз, пераскакваючы з дрэва на дрэва. Пачынала святлець. З мроку вырысоўваліся стромкія камлі асін, кажаркаватыя дубы, шурпатыя крывыя бярозы, а паміж іх выступалі, як пачварныя дзяды, зломаныя бураю высокія расшчэпленыя абломкі дрэў і спілованыя пні з белымі круглымі шапкамі, з завостранымі вярхамі, ды белымі капцамі раскідаліся па лесе прыгожа скругленыя снежныя курганкі. Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша і грамознага Мартына Рыля. Ішлі яны не спяшаючыся, выбіраючы найболей глухія лясныя дарожкі і сцежкі, абыходзячы небяспечныя мясціны. Ішлі моўчкі, углыбіўшыся ў свае самотныя думкі.
        Дзед Талаш – чалавек пераважна замкнуты. Сваімі думкамі не з кожным падзеліцца і думае іх спакваля, грунтоўна, асабліва калі справа ходзіць аб важных рэчах, і планы свае выношвае доўга. Але ўжо калі на што наважыцца, то не адступіцца, покі не дойдзе свайго. Так вось і цяпер. Вынасіў дзед Талаш, як маці дзіця, сваю неспакойную думку. Наўперад мільгала яна цьмяна і нясмела, але патроху ўсё болей і болей акрэслівалася, часцей і часцей турбавала дзедаву галаву, прымала рэальную форму і настырней патрабавала свайго выяўлення ў практычным дзеянні. А гэтай акалічнасці рашуча паспрыяла здарэнне з яго Панасам. Прыспела патрэба пагаварыць аб ёй з жывым чалавекам, з такім, хто зразумеў бы яго і прыйшоў бы яму на дапамогу, бо дзедава думка была такая, што вымагала дапамогі адважных людзей.
        – Як ты мяркуеш, Мартыне, – парушыў маўклівасць дзед Талаш, пачаўшы трохі здалёку, – ці можна падабраць добрых хлопцаў...ну, на манер невялічкага войска?
        Мартын Рыль зірнуў на дзеда Талаша. Ён дагадваецца, куды гне стары. Яму цікава ведаць, як мысліць сабе гэту справу дзед Талаш.
        – Пашукаўшы, людзей знойдзеіп, – упэўнена гудзе ён і дадае: – ды вось ты і я – ужо нас двое.
        – Эге ж! – азываецца дзед Талаш, а вочы яго пазіраюць кудысь углыб.
        – Людзі, дзядзька Рыгор, ёсць. Пазбіраць іх толькі трэба ды на добрую дарогу наставіць, ды даць ім добрага камандзіра.
        – Вось я, голубе, і думаю пра гэта.
        Яны прымаўкаюць, думаюць. Мартын чакае, покі дзед выкажацца да канца.
        – Калі будуць людзі, то чалавек, хто пакамандаваў бы імі, знойдзецца.
        – Часамі адзін чалавек даражэй за цэлыя дзесяткі людзей.
        – Эге ж!.. Але адзін чалавек без грамады – малая сіла.
        Зноў прыціхлі на кароткі час.
        – А ці чуў ты, – пытае дзед, – што па лясах зброя схавана з нямецкай вайны, калі салдаты фронт пакідалі?
        – Ходзяць такія чуткі... Напэўна, ёсць... Кажуць, і кулямёты прыхаваныя ёсць... Ды шмат яе і паразбіралі, па дварах хаваюць.
        – Калі б сабраць людзей, – дзед сваю думку праводзіць, – то і зброя знайшлася б.
        Змяніўшы і знізіўшы тон, ён прыступае да самага важнага моманту свае гутаркі.
        – Чуй, голубе! Бадзяемся мы, як непрыкаяныя, туляемся, як прусакі па шчылінах, у сваю хату, як злодзеі, крадземся. А што мы зрабілі? У чым наша віна? За што ж будуць калаціць і трэсці нас? За што?
        – Пачакай, дзядзька Рыгор, прыйдзе вясна, загойдаецца дрыгва на балотах, загудзе лес, ды так загудзе, як ён яшчэ ніколі не гуў.
        – Але ж само яно не зробіцца, Мартын.
        I, панізіўшы голас да шэпту, дзед Талаш нутраным крыкам, што ішоў з глыбіні набалелага сэрца, гаворыць далей:
        – Давай, Мартын, за работу возьмемся.
        – Ну што ж? Я згодзен, толькі не ведаю, што дзядзька надумаўся.
        – Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супраць катаў, гвалтаўнікоў. Чаго мы цярпець будзем, навошта спадзявацца? Чакаць, покі нас пераловяць па адным? Бо што такое мы, параскіданыя па адным? Пыл, сухі ліст, што вецер ганяе па полі. I першае, што я хачу зрабіць і ўчымпрашутвае дапамогі, – мой Панас. Дзіця ж ён яшчэ, – дзедаў голас задрыжаў. – За што ж ён пакутуе? Я не буду мець спакою, не адступлюся, хоць галаву палажу, покі не вырву з іх паганых рук Панаса. А як вызваліць яго? Сілаю! Людзі патрэбны. Хоць бы дзесятак адважных абаружаных людзей. Я пайду шукаць гэтых людзей, але шукай іх і ты. I Божа цябе барані расказаць аб гэтым ворагу! Я пракляну цябе праклёнам бацькі, і ты згінеш!
        Мартын зірнуў на дзеда Талаша і адчуў мімавольны страх. Дзед Талаш гаварыў не на вецер. Вочы яго гарэлі неспакойным злавесным агнём і зачароўвалі Мартына, адбіралі яго волю.
        – Дзядзька Рыгор, за пяць чалавек я ручаюся, знайду іх. Скажы толькі, дзе знайсці цябе і калі.
        Дзед Талаш ссунуў з ілба шапку, нібы яна замінала яму думаць, нахмурыў бровы, вочы яго зноў уставіліся ў неакрэсленыя прасторы, як бы аглядаючы хвалі падзей у гэтыя бліжэйшыя дні, і пасля кароткага разважання сказаў:
        – Адлічы ад сённяшняй раніцы роўна тры дні. У трэці дзень, калі добра змеркнецца, будзь на Доўгім Бродзе і чакай, покі не завые воўк: гэта буду выць я (дзед Талаш умеў вельмі добра выць па-воўчы). Я завыю тры разы з перапынкамі. Вось як ты знойдзеш мяне. Запамятай жа гэта цвёрда.
        – З сённяшняй раніцы адлічыць роўна тры дні. На трэці дзень, калі добра сцямнее, быць на Доўгім Бродзе і чакаць, покі завые воўк. Воўк будзе выць тры разы з перапынкамі, і тады я падыду да дзядзькі.
        – Эге, так! – пацвердзіў дзед Талаш і зірнуў доўгім выпрабоўваючым поглядам у вочы Мартыну Рылю. Мартын таксама глянуў у дзедавы цёмныя вочы, адчуваючы іх уладу над сабою, і потым мімаволі апусціў свае вочы.
        – Чаго, дзядзька, так пазіраеш на мяне?
        – Хачу ўпэўніцца ў табе, і вочы твае мне кажуць, што ты не лжэпг.
        Мартын моўчкі кіўнуў галавою.
        – А калі я не пачую, як вые воўк каля Доўгага Броду? – запытаў ён.
        – Тады чакай мяне дома. Я найду цябе, калі я не спраўлюся за гэты час.
        – Добра.
        – Ну, голубе, бывай здаровы і шчаслівы. Будзь асцярожны, бо цябе ўжо, можа, шукаюць. Я буду спадзявацца на цябе. Ідзі ж даведайся, што ў цябе дома. I памятай, аб чым гаварылі мы. Дык трэці дзень у змярканні... Доўгі Брод. Вые воўк.
        Мартыну рабілася не па сабе, калі ён слухаў гэтыя словы і цвёрды голас старога Талаша. Дзед крэпка, як клешчамі, сціснуў ручышчу свайго спадарожніка і змоўніка. Ён гэтым даваў яму знаць, якая сіла захавана яшчэ ў цвёрдай і жорсткай старой руцэ.
        I ўжо трошкі счакаўшы, калі прысадзістая постаць дзеда Талаша загубілася між шурпатых камлёў, Мартын сам сабе падумаў: "Куды ён пайшоў? Чаму я не запытаўся ў яго?"

Родныя вобразы / Я. Колас. «Дрыгва»

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.