РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дрыгва
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XII
XIII
XIV
XV
XVI
XVII
XVIII
XIX
XX
XXI
XXII
XXIII
XXIV
XXV
XXVI
XXVII
XXVIII
XXIX
XXX
XXXI
XXXII
XXXIII
XXXIV
XXXV
XXXVI
XXVI
        
XXVI

        
        Васіль Бусыга і яго прыяцелі з напружанасцю чакалі першых данясенняў ад свайго "партызана" Саўкі Мільгуна. Але праходзілі дні, а Саўка не паказваўся і не падаваў аб сабе ніякіх вестак. Гэтая акалічнасць пачынала непакоіць войта і наводзіць яго на розныя мыслі. Хоць і не ў такой ступені, але непакой гэты адчувалі і войтавы прыяцелі. Часамі, сустрэўшыся, яны так ці іначай завядуць гутарку пра Саўку.
        – Нешта ж не чуваць нашага Саўкі, – гаворыць вонт і ўважліва пазірае ў вочы Брую. Бруй бачыць, што войту не церпіцца.
        – Не чуваць, – пацвярджае разважлівы Брун.
        – Не чуваць падлы, – паўтарае Бірка.
        – Што б гэта значыла? – войту хочацца ўсё ж дайсці прычыны.
        – Справа, бачыш ты, далікатная, – становіцца на шлях разважання разважлівы Бруй. – Вы пастаўде сябе на яго месцы – хутка і не зробіш тут. Гэта не тое, што ўзяў цэп і пайшоў малаціць.
        – Ды і цэп узяўшы, адразу малаціць не будзеш, – устаўляе слова і Бірка.
        – Саўка, на мой розум, і добра робіць, што не спяшаецца, – гаворыць далей Бруй: – тут, браткі, трэба спрытна падысці. Лепш памарудзіць, але зрабіць гладка і акуратна. Цяжэй за ўсё зрабіць першыя крокі... Трохі пачакаем.
        Войт паддаецца Бруевым разважанням і на некаторы час заспакойваецца, але ўсё ж цень трывогі дзесь туліцца ў яго сэрцы, і варта было яму застацца аднаму, каб закалыханая Бруем трывога абуджалася ў ім ізноў.
        Хоць войт і меў падтрыманне з боку пана Крулеўскага, тым не меней ён часамі адчуваў сваю адзіноту і адарванасць ад грамады. Адчуванне адзіноты паглыблялася ў ім яшчэ тою акалічнасцю, што з таго часу, як стаўся ён войтам, паміж ім і Аўгіняй лёг цэлы рад непаразуменняў. Вясна ж і тыя настроі, што насіліся ў самым паветры, усе гутаркі, звязаныя з няяснымі і грознымі падзеямі, што мае прынесці з сабою вясна, і тая напятая засцярожлівасць, што панавала ўсюды, куды ні паткнецца войт, – усё гэта выводзіла яго з раўнавагі, прыгнятала яго. Пад уплывам гэтых настрояў Васіль ужо хацеў перагледзець свае адносіны да Аўгіні за апошні час і пайсці на згоду. Ён толькі вылучаў зручную мінуту, каб зрабіць гэта палітычна, не паступаючыся годнасцю войта, гонарам мужа і мужчыны наогул. Але здарылася адна праява, што яшчэ глыбей выкапала расколіну паміж імі і паставіла Аўгіню па другі бок ад Васіля.
        Раз пад вечар ішоў Васіль па вуліцы. З таго часу як дзед Талаш збег з дому і заставаўся на волі ды не сядзеў злажыўшы рукі, дзедава хата набывала нейкую ўладу над войтам, і ён ніколі не мог спакойна праходзіць міма яе. Дзедава хата як бы пасміхалася з войта і з яго марных старанняў злавіць небяспечнага паўстанца. Усе ж тыя гутаркі і чуткі, што наверчваліся каля асобы дзеда Талаша, сеялі непакой у войтавым сэрцы. Апроч усяго іншага, Васілю было проста непрыемна, што ён, войт, нягледзячы на ўсе захады, каб злавіць старога Талаша, аставаўся, як кажуць, з носам. Праўда, цяпер была надзея на Саўку Мільгуна, але Саўка да гэтага часу не падае аб сабе ніякага голасу.
        Васіль прыпыніўся ў прыхаваным закутку, пазіраў на Талашову хату і разважаў. Тут прыйшла яму ў галаву Думка, – ці не лепей было б проста паставіць патайную варту, нават з польскіх салдат? Хіба пагаварыць аб гэтым з панам Крулеўскім? Не, трэба счакаць яшчэ: ану ж з'явіцца Саўка з добраю навіною. I бачыць Васіль: з двара Талашовай хаты выходзіць жаночая постаць. Жанчына спасцярожліва азірнулася па баках і борздзенька накіравалася ў бок сяла, але не пайшла вуліцаю, а павярнула загуменнем у задворкі. На дварэ ўжо змерклася, і пазнаць жанчыну было трудна. Васіль зацікавіўся і нават злёгку захваляваўся і выйшаў з свае засады, не спускаючы жанчыны з вока. Туляючыся каля будынкаў, ён пайшоў назіркам туды, куды пайшла і жанчына. На сярэДзіне сяла ён згубіў яе. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага сдеду, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу: тая ж жаночая постаць мільгнула на вуліцы і шмыгнула ў вароты войтавага двара. I толькі цяпер ён пазнаў, што гэта Аўгіня, яго жонка! Здзіўлены і яшчэ болей усхваляваны войт спыніўся, як аслупянелы: чаго хадзіла яна туды? Які мае там яна інтарэс? Цэлы жмут думак і пачуццяў калыхнуўся ў Васілёвым сэрцы. Страшная думка раптам працяла яму галаву: ці не хадзіла яна на пабачэнне з Мартынам Рылем? Аж горача зрабілася войту. Як жа дазнацца яму праўды? Чаго яна хадзіла туды? Чаго? I да каго хадзіла? Да яго заклятага ворага.
        Войт зусім разгубіўся. Шалёная злосць праіііыбла яго ўсяго. Ён парывіста рушыў у свой двор, каб не даць апамятавацца здрадлівай жонцы і захапіць яе знянацку. Злы, раз'юшаны, са сцятымі зубамі і з ссунутымі брывамі, пераступіў ён парог свае хаты. Аўгініны вочы – зоркія вочы: яна заўважыла Васіля, калі ён ішоў за ёй назіркам, і адразу пачула, што папалася і што з-за гэтага будзе вялікая перапалка, а можа, яшчэ і горшае што. Выкручвацца тут не выпадала. Апраўдвацца, – але ў чым? Яна ж проста хадзіла да бабкі Насты. Хіба яна не мае права хадзіць, куды яна хоча? Што ёй да таго, што ён закляты вораг старога Талаша? Але ўеё ж нейкі голас з нутра ёй пярэчыў – раз ён твой муж, *о з мужам ты павінна быць заадно. Ды голас гэты быў дужа слабы, і слухаць яго яна не хацела. I Аўгіня спакойна, як чалавек, упэўнены ў немінучасці ліха, гадала, з якога боку і з якой сілай наваліцца на яе гэта ліха.
        – Ты дзе была? – націскаючы на "дзе", запытаў Васіль, а зеленкаватыя, поўныя падазронасці вочы яго пазіралі на Аўгіню. Аўгіня старалася не глядзець на Васіля і, толькі пачуўшы грозны тон у яго голасе, зірнула на яго халоднымі, чужымі і безуважнымі вачыма.
        – А што табе да таго, дзе я была? I чаго ты глядзіш такім зверам?.. Не баюся я цябе! – апошнія словы яна сказала ўзняўшы голас.
        – Кажы, дзе была, гадзюка ты, шлюха! – загрымеў на ўсю хату Васіль, сашчаміўшы зубы, і ўсутыч падступіўся да Аўгіні.
        Голас яго адбіўся ў кожным закутку хаты і вострым болем адгукнуўся ў сэрцы дзяцей. Як асіна, закалацілася Алеся. З немым крыкам, белая як палатно, кінулася яна да маткі, абняла яе моцна рукамі, каб загарадзіць яе сваім кволым дзіцячым целам ад бацькавай ярасці. Пятрок і Грышка знямелі ад страху, стаіліся каля печы і пазіралі на бацькоў перапалоханымі вочкамі. Нават дзед Купрыян прысеў на палатках і падняў на Васіля свае мутныя старэчыя вочы.
        – Чаго іх там чэрці дрэнчаць? – ціха сказаў ён хутчэй да самога сябе, чым да Васіля і Аўгіні. Хацеў яшчэ параіць Васілю ўзяць лейцы ды лепей лейцамі сцебануць разы са два, калі яна вінавата, але не сказаў і толькі патрос галавою.
        – Горшай гадзюкі, як ты, няма. Чаго ашчэрыўся, як звер? Дзяцей насмерць перапалохаў. Чым яны вінаваты? – спакойна, але цвёрда азвалася Аўгіня. Яна ўся траслася, але раўнавагі не губляла.
        – Прызнавайся, чаго ты хадзіла да старога разбойніка?
        Замест адказу Аўгіня схапіла клубок нітак, шпурнула ім у чорную Васілёву бараду.
        – Вось па што хадзіла. З'еш яго!
        Клубок ніцяў, кінуты Аўгіняй у войтаву асобу, адыграў ролю халоднага душа. Збіты з тропу, Васіль недаўменна пераводзіў вочы то на клубок, то на Аўгіню. У гэтай стычцы з Аўгіняй ён чакаў дазнацца чагось большага і страшнейшага за гэты клуб ніцяў. Запал яго асеў, гарачка спала. Цяпер кіраўніцтва далейшаю сваркаю ўзяў у ім войт.
        – А чаму гэта ты носіш туды кудзелю?
        – А ты што ж – забароніш мне? – дзёрзка запытала Аўгіня.
        – I забараню! – тупнуў нагою войт.
        – Мамка, маўчы! Не сварыся з татам! – залямантавала Алеся, націскаючы на матку сваім кволым целам, каб адвесці яе далей ад грознага і страшнага войта.
        – Я не твая падданая і не нявольніца, каб слухаць твае забароны!
        Войт шырока расплюшчыў вочы.
        – Дзе ж гэта набралася ты такой вольнасці? – злы смех пачуўся ў войтавым запытанні. – Можа, і ты ў лес збіраешся?
        – Ды ўжо лепей у лес ісці, як быць войтам, як ты.
        Новая хваля злосці пашыбла войта. Але ён цяпер ужо не схібіць – у яго ёсць цвёрдая лінія, і ён ведае, як павесці справу, і ведае, чым кончыць сваю гэту стычку з Аўгіняю.
        – Гэта ты ў Талашоў набралася такога розуму? Ці, можа, навучыў цябе Мартын?
        Назваўшы Мартына, Васіль зразу адчуў усю нянавісць да яго і да Аўгіні. Таксама і Аўгіня не магла спакойна пачуць гэта імя.
        – Хто б сабе ні вучыў, абы навучыў. А вось цябе дык ніхто не навучыць. I людзі глядзяць на цябе, як на воўка... Ты сам сабе яму капаеш...
        – Ты мне капаеш яму! – перапыніў Аўгіню Васіль. – Як ты смееш хадзіць да гэтых Талашоў і кампанаваць з імі? Хіба гэта людзі? Разбойнікі, галадранцы, злачынцы. Ці табе хлеб мой гаспадарскі надакучыў? Ці табе няма ў што адзецца, што водзіш з імі дружбу? Хто ж ты пасля гэтага?
        – Што ты папікаеш мяне сваім хлебам? – заваблівыя Аўгініны вочы сталі злымі і халоднымі. – Хіба ж я не працавала? Не зарабіла сабе на хлеб, на адзежу?
        Яна заплакала і, змяніўшы голас, сказала:
        – Дык няхай жа ён агнём пойдзе твой хлеб і твая адзежа! Лепш бы я батрачкаю засталася!
        – А! Абжэрлася! Батрацтва захацела? – Васілёвы губы пачварна скрывіліся, чорная барада заківалася. – Дык забірай свайго байструка і – марш з мае хаты! Вон, каб тут і смуроду твайго не было! Не трэба мне здрадніцы і ворага ў хаце! Вон!
        Схапіў за плячук Аўгіню і з сілаю штурхнуў яе ў дзверы. Алеся, прыліпшы да маткі, хіснулася разам з ёю і стукнулася галавою аб касяк. Яна схапілася рукою за галаву, але не плакала і не крычала, а толькі калацілася ўся, як у ліхаманцы. Пятрок і Грышка кінуліся з плачам да маткі і таксама пачапляліся ручкамі за яе адзежу.
        Такая горкая крыўда і такая абраза!
        Нічога падобнага не зрабіў так з Аўгіняй ніхто на свеце. Яна сама перапалохалася не менш за Алесю. Жахліва зірнула на раз'юшанага войта, потым прытуліла Алесю.
        – Дачушка мая! Галоўку табе пабіў гэты звер?
        – Мамка! Нашто ты сварылася з татам? – з дакорам запытала матку ціхенька Алеся.
        А Васіль у парыве дзікага буйства рынуўся да ашэстка, стаў зрываць Аўгініну і Алесіну адзежу і кідаць яе пад ногі.
        – Забірайце свае транты і не мазольце мне вачэй! Годзе!
        Потым паваліў на бок куфар, ускочыў на яго з ботамі і пачаў таптаць і біць яго абцасамі.
        Аўгіня моўчкі надзела кароткі кажушок, накінула на галаву цёплую хустку, адзела Алесю.
        – Пойдзем, дачушка, нам няма тут месца.
        Пятрок і Грышка паднялі лямант.
        – Не ідзі, маці!
        – I мы з табою?
        – Марш на печ! – тупнуў на іх бацька.
        Хлопчыкі пакорна выпусцілі з рук матчын кажушок і з апушчанымі галовамі пашыбавалі ў падсуседзі да дзеда Купрыяна і там пачалі голасна плакаць.
        – Не плачце, дзеткі! – Сказала да іх маці. – Я вярнуся і вас вазьму.
        – А скулу табе! – крычаў Васіль. – Хопіць з цябе твайго байструка!
        – Ну, гэта мы яшчэ пабачым, – і пагроза чулася ў Аўгініным голасе.
        Васіль расчыніў дзверы. Аўгіня, не чакаючы новага штурхеля, узяла за руку Алесю і выступіла за парог у цемру зімняга вечара.
        Назаўтра па вёсцы Прымакі – так звалася вёска, дзе жыў дзед Талаш, – толькі і гутаркі было, што пра Аўгіню ды пра яе сварку з войтам Васілём Бусыгам. А пад вечар таго ж дня другая навіна не меней здзівіла Прымакі: Талашова хата і ўсе яго будынкі засталіся пустымі, пакінутымі гаспадарамі.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.