РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 213
Бразготкі2 – Уласна Б. служыла дзiцячай цацкай, ужывалася як сiгнальны iнструмент у начным старажоўстве. Маюць выгляд: драўляны корпус прамавугольнай формы з ручкай. Унутры корпуса на прымацавана да яго адным канцом нiтцы нанiзана жменя высушанага насення бабовых. На Беларусi пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкi з некалькімі каменьчыкамi або невялiкiмi шарыкамі ўнутры, замацаванымi пасярэдзіне свабодна нацягнутай нiткай. У наш час вядомы як ансамблевы рытмiчна-каларыстычны інструмент. Прачытаць
Бразгуны – гл. арт. Бразготкі1
Брама1 – галоўны ўезд на сядзiбу. Аснову складаюць 2 дубовыя вушакi (да 3 м), злучаныя ўверсе накшталт лiтары «П.” тaкiм жа мaciўным бервяном; пры наяўнасцi веснiц ставiлi трэцi вушак. На вушаках падвешвалi адна або двухстворкавыя вароты i веснiцы. Вянчала Б. двухсхiльная саламяная або драўляная стрэшка. Памеры, форма i дэкаратыўнае аздабленне Б. надзвычай разнастайныя. Платы i Б. арганiзуюць сядзiбу i яе асобныя часткi - падворак, агарод, сад, прыгуменне - у адзiн самастойны структурна-планiровачны комп ... Прачытаць
Брама2 – гл. арт. Рагатка
Брамка – гл. арт. Весніцы
Бранае ткацтва – від народнага ткацтва. Узнiкла з вынаходствам ткацка¬га стана гарызантальнага тыпу (на Беларусi вядомы з 13 ст.). Узоры браных тканін выконвалiся пры дапамозе спецыяльнай дошчачкi-бральнiцы. Вядомы дзве разнавiднасцi Б. т.: аднаўточнае (дазваляе атрымлiваць паўажурныя i фактурныя тканіны, што выкарыстоўвалi для вырабу аднатонных iльняных, пазней - баваўняных абру¬саў, ручнiкоў, полагаў) i двухуточнае (больш выразнае, адно з самых распаўсюджаных на Беларусi ў канцы 19 - пач. 20 ст.), якое шырока ... Прачытаць
Брат – кожны з сыноў у aдноciнax да дpyгix дзяцей гэтых бацькоў. Прачытаць
Братавая – жонка брата. Прачытаць
Братчына1 – грамадская трапеза членаў праваслаўных брацтваў, якiя iснавалi на Беларусi ў 16-18 ст. Наладжвалася ў складчыну членамi брацтва (братчыкамi) у асобныя святочныя днi. Прачытаць
Братчына2 – Калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамi грамадскай свечкi, якую рабiлi з воску, сабранага yciмi абшчыннiкамi. Свечку ставiлi ў кадушку, напоўненую жытам, спявалi пecнi з пажаданнем добрага ўраджаю, дастатку ў гаспадарцы. Пад уплывам хрысцiянства Б. прымеркавалi да дня зiмовага Мiколы (6 снежня с. ст.), якi нiбыта садзейнiчаў добраму ўраджаю. Частаванне, як i само свята, мела абшчынны характар. У бел. вёсцы бытавала да канца 19 ст. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.