РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 30
Кварта3 – гл. арт. Кубак2
Кварта4 – гл. арт. Карэц1
Квас1 – хлебны, дзежны, старадаўні кісла-салодкі напітак. Гатавалі К. па-рознаму. Паводле апісання Е. Р. Раманава, на Магілёўшчыне К. рабілі так: з жытняй мукі замешвалі густое цеста, 2 – 3 дні яно саладжала, потым з яго выпякалі хлябы, якія рэзалі і сушылі. Сухары кідалі ў бочку з халоднай вадой. Праз тыдзень К. быў гатовы. У паўд.-зах. частцы Беларусі на К. спецыяльна пяклі з жытняй мукі праснак (кваснік), які залівалі гатаванай вадой. На праснак жытнюю муку запарвалі (парылі ў печы “да чырвонага”, та ... Прачытаць
Квас2 – Квашаныя буракі, расол з квашаных буракоў. Такі К. звычайна рабілі вясной: буракі чысцілі, мылі, залівалі ў бочцы ці інш. Пасудзіне вадой. Буракі ўкісалі самі па сабе, зрэдку іх дадавалі шчаўе. К. пілі, варылі з буракамі, гатавалі, дадаўшы крухмалу, кісель. Быў вядомы па ўсёй Беларусі. Шмат дзе бурачны К. робяць і ў наш час. Прачытаць
Квас3 – Рэдкая кіслая страва, прыгатаваная на К. або з квашанай гародніны. Вараць мяса або рабрыну з цыбуляй, потым дадаюць крупы ці муку, уліваюць хлебны К. або некалькі лыжак рошчыны. К. варылі з грыбамі, сухой рыбай. Даўней такі К. абавязкова варылі на дзяды, вяселле. Вядомы на Гродзеншчыне, Случчыне, Гомельшчыне. Прачытаць
Квасавіца – гл. арт. Квасоўка
Квасоўка – кіслая, рэдкая крупяная страва, прыгатаваная на хлебным або бярозавым квасе, часам – на сыроватцы (Тураўшчына). Маглі варыць са свежымі або сухімі ягадамі, сухімі яблыкамі, грушамі. Дадавалі крупы і падсаложвалі. Вядома на Гомельшчыне. Прачытаць
Кваша – кісла-салодкая мучная страва. Гатавалі з сумесі жытняй і грэцкай, радзей – толькі з жытняй мукі. Муку разводзілі цёплай вадой, потым залівалі варам (або наадварот – залівалі халоднай вадой і ставілі ў цёплае месца), каб набыла салодкі смак (усаладжала), потым заквашвалі скарынкай хлеба. К. кісла ноч, раніцой варылі. Часам К. рабілі з прасяных круп, якія папярэдне змочвалі. Вядома на Цэнтр. Палессі (Лунінецкі, Жыткавіцкі, Ельскі, Лельчыцкі, Столінскі р-ны). Падобна да кулагі, саладухі. Прачытаць
Квашаніна – традыцыйная мясная страва, звычайна са свініны. Свіныя ногі, хвост, часткі галавы (лыч, вушы) чысцяць, мыюць, сякуць на кускі, вараць у падсоленай вадзе. Дадаюць моркву, цыбулю, у наш час таксама перац і ліст. Вараць доўга, каб мяса ўпарылася і адстала ад касцей. Потым яго вымаюць, выбіраюць з яго косці, рэжуць, дадаюць дробна пакрышаны сыры часнок. Раскладваюць па місках, заліваюць працэджаным булёнам (юшкай) і ставяць у халоднае месца, каб застыла. Раней гатавалася К. на вяселле і інш. Святы. ... Прачытаць
Квашня – гл. арт. Дзяжа
2009–2019. Беларусь, Менск.